Поздравляем в Днём учителя!

Местная власть

Сёння – Дзень настаўніка

Паважаныя настаўнікі, работнікі дашкольнай і дадатковай адукацыі, ветэраны педагагічнай працы!

Прыміце самыя сардэчныя віншаванні з прафесійным святам — Днём настаўніка!

Мы жывём у век імклівых змен: ажыццяўляецца мадэрнізацыя сістэмы адукацыі, мяняецца яе змест, укараняюцца новыя адукацыйныя тэхналогіі. Але адно застаецца нязменным — вялікая роля настаўніка. Вы вучыце дзяцей думаць і разумець, любіць той куточак, дзе нарадзіліся, не адступаць перад цяжкасцямі і верыць у сябе, абуджаеце ў сэрцах вучняў імкненне да ведаў, дапамагаеце ім выбраць далейшы жыццёвы шлях.

Нізкі паклон вам, паважаныя педагогі, за нястомную працу, адданасць прафесіі, мудрасць і цярпенне, гатоўнасць ісці ў нагу з часам і пастаянна асвойваць новыя адукацыйныя тэхналогіі! Жадаем поспехаў ва ўсіх пачынаннях, моцнага здароўя, шчасця і сямейнага дабрабыту!

Сяргей Чэпік, старшыня раённага выканаўчага камітэта
Юрый Кісялёў, старшыня раённага Савета дэпутатаў

Паважаныя работнікі сістэмы адукацыі раёна!

Шаноўныя ветэраны педагагiчнай працы!

Прымiце шчырыя вiншаваннi з прафесійным святам — Днём настаўніка!

У гэты дзень самыя цёплыя словы адрасуем усім, хто сёння забяспечвае якасную арганізацыю навучання i выхавання, клапоціцца пра развіццё і здароўе нашых дзяцей. Дзякуй за вер­насць прафесіі, мудрасць і пастаянную гатоў­насць пера­даць свае веды кожнаму вучню! Асаблiвая падзяка вам, ветэраны педагагiчнай працы, за велiзарны i неацэнны  ўклад у справу навучання i выхавання многiх пакаленняў школьнікаў.

Шчыра жадаем усiм працаўнiкам стабільнасці ў жыцці, творчых поспехаў, натхнення, павагі калег, вучняў, выхаванцаў і іх бацькоў, нязгаснага жадання несці веды дзецям і самім спасцігаць новае. Шчасця вам, здароўя, міру, творчых ­здзяйсненняў, таленавітых і працавітых вучняў, бадзёрасці і заўсёды добрага настрою!

 Павел Трава, начальнiк аддзела па адукацыi райвыканкама
 Людмiла Грачанiк, старшыня  райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.