Щедрая хозяйка из МСО решила поделиться богатым урожаем с горожанами необычным способом

Общество

Сёлетняя восень парадавала шчодрым ураджаем агародніны. Асабліва ўрадзілі кабачкі. Яны ёсць у агародзе практычна ў кожнай гаспадыні. І многія ўжо ад’еліся рознымі смачнымі стравамі з іх, нарабілі нарыхтовак на зіму, надзялілі кабачкамі радню, знаёмых, суседзяў…

У сераду, праязджаючы па вуліцы Ленінскай у бок МСО, звярнула ўвагу на лавачку перад чыгуначным пераездам па правым баку дарогі. На ёй ляжалі жоўтыя, зялёныя, белыя кабачкі розных памераў, а над імі — паперка з надпісам «Берите». Напэўна, нейкая з гаспадынь вырашыла падзяліцца багатым ураджаем з гараджанамі.

Радзіма кабачкоў — Індыя. Кажуць, што жанчынам, якія жылі на беразе мора, іх падарыў Бог. Калі мужчыны на лодках адпраўляліся ў мора на лоўлю рыбы, якая была асноўным відам харчавання, жонкі маліліся за іх і прасілі, каб Бог паслаў ім расліну, падобную да рыбнага мяса. І з’явіліся кабачкі. Яны багатыя вітамінамі і мінераламі, малакаларыйныя, з’яўляюцца крыніцай клятчаткі, якая паляпшае страваванне, дапамагае знізіць узровень халестэрыну ў крыві.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.