Жители д. Жуперки обратились к руководству Поставского ф-ла Витебского облпо с просьбой вернуть вторую автолавку

Общество

У нашай вёсцы Жуперкі ўсяго 8 жылых дамоў. Толькі ў адным людзі працаздольнага ўзросту, ва ўсіх іншых — пенсіянеры. І вось якая праблема ў нас узнікла. Да красавіка вёску абслугоўвалі дзве аўталаўкі Пастаўскага філіяла Віцебскага аблспажыўтаварыства. Кожныя панядзелак і чацвер з 10 да 11 гадзін да нас прыходзіла то адна, то другая машына, і мы набывалі ўсё патрэбнае. З красавіка на маршруце засталася адна.

Фото из архива

Мы не ведаем, з чым гэта звязана. Магчыма, у кааператараў не хапае транспарту. Але для нас, жыхароў Жуперак і суседняй Рудкі, стварылася вялікая нязручнасць. Як і раней, аўталаўка прыходзіць да нас па панядзелках і чацвяргах, толькі чакаць яе прыходзіцца ледзь не да сямі гадзін вечара. Мы не маем ніякіх прэтэнзій да вадзіцеля машыны і прадаўцоў. Яны добрасумленна выконваюць сваю работу, культурна нас абслугоўваюць. Але ў іх стаў намнога даўжэйшым маршрут, таму і не паспяваюць. Вось і звяртаемся праз газету да кіраўніцтва Пастаўскага філіяла Віцебскага аблспажыўтаварыства з просьбай вярнуць другую аўталаўку.

Марыя Курцэвіч ад імя жыхароў в. Жуперкі Варапаеўскага сельсавета



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.