В этом году День белорусской письменности принимает город Ивацевичи Брестской области

Общество

Адзінства друкаванага слова, гісторыі, культуры

Найбольш сталіц свята – на Віцебшчыне

Традыцыйна дзень беларускага пісьменства праводзіцца ў першую нядзелю верасня. Урачыстасці адбываюцца ў гарадах, якія з’яўляюцца гістарычнымі цэнтрамі культуры, навукі, літаратуры і кнігадрукавання. Упершыню свята ладзілася 30 гадоў назад. У 1994-м яго прымаў старажытны Полацк — родны горад беларускага асветніка і першадрукара Францыска Скарыны. У 2003 годзе 10-е, юбілейнае, святадрукаванага слова, гісторыі і культуры зноў адбылося ў гэтым горадзе. У 2017-м  Полацк адзначаў сваё 1155-годдзе і 500-годдзе беларускага кнігадрукавання і ў трэці раз стаў сталіцай Дня беларускага пісьменства.

Акрамя Полацка, на Віцебшчыне такое свята ладзілася ў Глыбокім, Гарадку, Оршы. У 2006-м яго сталіцай былі выбраны нашы Паставы. Амаль два дзесяцігоддзі мінулі з таго часу, а шматлікія цікавыя падзеі, выставы, прэзентацыі, сустрэчы з вядомымі паэтамі і пісьменнікамі, іншымі дзеячамі культуры помняцца і сёння кожнаму, хто ўдзельнічаў у мерапрыемствах або быў іх сведкам.

Дзень беларускага пісьменства праводзіўся ў 26 гарадах і пасёлках краіны. У некаторых — двойчы, а ў Полацку, як ужо гаварылася вышэй, тройчы. Летась цэнтрам урачыстасцей XXX Дня беларускага пісьменства з’яўляўся Гарадок Віцебскай вобласці — радзіма аўтара самага папулярнага ў XIX стагоддзі твора нацыянальнай літаратуры — паэмы «Тарас на Парнасе».

Прымаюць Івацэвічы

Сёлета свята беларускага пісьменства прымае горад Івацэвічы Брэсцкай вобласці. Сярод ураджэнцаў тутэйшых мясцін — вядомыя пісьменнік і дзеяч нацыянальна-вызваленчага руху Заходняй Беларусі Піліп Пястрак, журналіст і майстар лірычнай літаратуры Яраслаў Пархута. Непадалёк ад горада размешчаны знакавыя славутасці — музей-сядзіба героя некалькіх краін Тадэвуша Касцюшкі, палац Пуслоўскіх у Косаве, найстарэйшае ў Беларусі гідразбудаванне — канал Агінскага (1767—1783 гады), самае вялікае на Брэстчыне Выганашчанскае возера і аднайменны заказнік — найбуйнейшы прыродны комплекс на галоўным еўрапейскім водараздзеле паміж басейнамі рэк Балтыйскага і Чорнага мораў.

Рыхтуючыся да свята, Івацэвічы прыраслі прыгажосцю. Горад літаральна пераўтварыўся. На некаторых вуліцах пракладзены новыя інжынерныя камунікацыі, абноўлены фасады шэрага дамоў, асабліва ў цэнтры. Пакладзены асфальт і тратуарная плітка, рэканструяваны фантан на плошчы Леніна. Шмат зроблена на аб’ектах сацыяльнай сферы. Адным словам, Івацэвічы маюць што паказаць гасцям.

Праграма – насычаная

Але самае галоўнае, безумоўна, праграма свята. Яна, як і ў папярэднія гады, насычаная. У канцэпцыю свята ўключаны знакавыя даты — 80-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, 30-годдзе інстытута прэзідэнцтва і 30-годдзе прыняцця Канстытуцыі краіны, Год якасці. Двухдзённая праграма ўключае ў сябе 70 мерапрыемстваў. Прыцягваюць увагу тэматычныя пляцоўкі «Сучасная Беларусь», «Беларусь памятае», «Зроблена ў Беларусі» і іншыя. Інтэрактыўныя пляцоўкі разгарнулі грамадскія аб’яднанні і публічныя бібліятэкі. Вядучыя музеі краіны падрыхтавалі цікавыя экспазіцыі. Працуе кінатэатр пад адкрытым небам. Адбудуцца прэзентацыя фільма «Брэсцкаякрэпасць», фестывалі кнігі і прэсы, народнай творчасці, паэзіі, фальклору.

Напярэдадні, 30 жніўня, у Палацы Рэспублікі адбыўся круглы стол «Пісьменнік і час», на якім прысутнічалі літаратары з Беларусі, Расіі, Кітая, Азербайджана, Казахстана і іншых краін. А ўсяго ў Дні беларускага пісьменства ўдзельнічаюць каля 140 паэтаў і пісьменнікаў. Кульмінацыйным момантам урачыстасці сёння стане ўручэнне Нацыянальнай літаратурнай прэміі. Цікавай чакаецца сустрэча з трыма народнымі — пісьменнікам Мікалаем Чаргінцом, артыстамі Марыяй Захарэвіч і Эдуардам Ханком.

А як не ўзгадаць рэспубліканскую навукова-асветніцкую экспазіцыю «Дарога да святыняў»? З 28 па 31 жніўня творчая дэлегацыя духавенства, літаратараў, навуковых дзеячаў і простых людзей прайшла з Мінска да Івацэвічаў. Праводзіліся творчыя духоўныя сустрэчы, малебны і хрэсныя хады ў Пінску, Іванаве, Драгічыне, Белазёрску.

Эстафету падхопіць Ліда

Як значыцца ў праграме святочных мерапрыемстваў XXXI Дня беларускага пісьменства, яго вымпел сёння будзе ўрачыста перададзены гораду Ліда Гродзенскай вобласці.

Ліда — калыска такіх вядомых людзей, як паэтэса Данута Бічэль-Загнетава, пісьменнікі і перакладчыкі Ірына Багдановіч і Крысціна Лялько, спявак і кампазітар Дзмітрый Вайцюшкевіч. Багатая Лідчына таксама на вучоных у розных галінах, скульптараў, акцёраў.

Падрыхтавала Фаіна Касаткіна



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.