Работники Поставского РЭС работают в усиленном режиме после непогоды

Безопасность

Шквалісты вецер і моцны дождж, якія накрылі Пастаўшчыну ў нядзелю вечарам, сталі прычынай падзення дрэў на пяць высакавольтных ліній і адзінаццаць нізкавольтных 0,4 кВ. У выніку былі абарваны правады, пашкоджаны апоры. Каб ухіліць наступствы непагадзі, работнікам  Пастаўскага РЭС давялося працаваць ва ўзмоцненым рэжыме.

Заступаючы ў нядзелю на дзяжурства, дыспетчары аварыйна-дыспетчарскай службы РЭС Павел Вярцінскі і Аляксей Студзянкоў адчувалі, што яно будзе неспакойным: сіноптыкі прагназавалі навальніцу і вецер да 27 метраў за секунду. Каля 11 гадзін вечара былі зафіксаваны першыя адключэнні электраэнергіі на высакавольтных лініях. Сталі паступаць званкі ад грамадзян аб адключэнні электрычнасці ў дамах. Найбольш пацярпелі населеныя пункты Лынтупскага і Камайскага сельсаветаў.

Акрамя прыёму заявак ад спажыўцоў, дыспетчары шукалі магчымыя крыніцы сілкавання тых участкаў, якія засталіся абясточанымі. Большасць пашко­джанняў ухіліць дыстанцыйна не ўдалося. Таму была арганізавана адпраўка аварыйнай брыгады з усім неабходным для ліквідацыі наступстваў стыхіі абсталяваннем на месцы аварыі.

Першай выехала брыгада майстра Юрыя Чарняўскага. У дзве гадзіны ночы да яе далучылася брыгада Уладзіслава Юркаўлянца. У 6.00 на ўчастках з пашкоджанымі лініямі электраперадачы пра­цавала ўжо 8 брыгад. Пасля 8-мі раніцы па рашэнні кіраўніцтва РУП «Віцебскэнерга» на дапамогу пастаўчанам былі накіраваны энергетыкі з Відзаў, Шаркаўшчыны і тры брыгады з Глыбокага.



Мікалай Ожэль, начальнік РЭС

— На раніцу панядзелка ў нас было каля 50 заявак на падключэнне электрычнасці. Брыгады працуюць ва ўзмоцненым рэжыме. Асабліва складана на высакавольтных лініях. На асобных участках працягваюцца разбор завалаў дрэў, ліквідацыя абрываў правадоў, замена апор. Трымаем руку на пульсе і будзем старацца ўхіліць наступствы стыхіі ў найкарацейшыя тэрміны. Дзякуй калегам з суседніх раёнаў: у нашай рабоце ўзаемавыручка вельмі важная. З разуменнем аднеслася і большасць жыхароў населеных пунктаў. Як толькі ў іх дамы падавалася электрычнасць, яны падыходзілі да нашых работнікаў і дзякавалі за аператыўнасць.



Анна Анішкевіч
Фота даслаў Мікалай Ожэль



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.