Сергей Студенков на Поставском льнозаводе работает давно и зарекомендовал себя добросовестным механизатором

Общество

Сяргей Студзянкоў на Пас­таў­скім ільнозаводзе працуе даўно. Зарэкамендаваў сябе старанным і добрасумленным  механізатарам, які любіць тэхніку, адказна ставіцца да выканання любога даручэння. Асабліва дасканала падыходзіць да рамонту замацаванай за ім тэхнікі і агрэгатаў, бо ведае, што ад гэтага ў многім залежаць вынікі работы ў полі.

Падрыхтоўка да сяўбы даўгунцу пачынаецца з восені, калі вя­дзецца ворыва глебы. Ранняй вясной распачынаюць яе апрацоўку.  Сяргей задзейнічаны на розных работах. Кіраўніцтва прадпрыемства заўсёды ўпэўненае, што выканае іх хутка, а галоўнае — якасна. Калі ўборка льну завяршаецца, Сяргей пераходзіць слесарам-наладчыкам у цэх па перапрацоўцы трасты і пільна сочыць за работай абсталявання.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.