Получен ответ на вопрос поставчанки Жанны Матеши о прохождении водительской комиссии

Важное Здравоохранение

Нядаўна ў рэдакцыю райгазеты звярнулася пастаўчанка Жанна Мацеша, якую не задавальняе арганізацыя правядзення ў паліклініцы ЦРБ медыцынскай вадзіцельскай камісіі. Жанчына выказвала прэтэнзіі наконт кароткага часу яе работы, знаходжання ўрача-нарколага ў іншым раёне горада, графіка і арганізацыі работы працэдурнага кабінета. Зварот чытачкі, апублікаваны ў нумары 41 «ПК» за 5 чэрвеня 2024 года, мы накіравалі ва УАЗ «Пастаўская цэнтральная раённая бальніца». І вось які адказ атрымалі ад намесніка галоўнага ўрача ўстановы Міхаіла Рабізы:

«Згодна з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 сакавіка 2023 года №259 «Аб некаторых пытаннях дзяржаўных мінімальных сацыяльных стандартаў у галіне аховы здароўя», у дзяржаўных установах аховы здароўя трэба дакладна размяжоўваць пералік медыцынскіх паслуг, якія павінны аказвацца грамадзянам Рэспублікі Беларусь бясплатна (у рамках устаноўленых стандартаў), і тых, якія могуць аказвацца за плату, паколькі з’яўляюцца дадатковымі да гарантаванага дзяржавай аб’ёму бясплатнай медыцынскай дапамогі. Адпаведна, правядзенне медыцынскіх аглядаў вадзіцеляў, з’яўляючыся дадатковай паслугай, не можа ажыццяўляцца ў гадзіны бюджэтнага прыёму. Выдзяленне дадатковах гадзін немагчымае ў сувязі з загружанасцю ўрачоў-спецыялістаў па асноўнай пасадзе.

Для выканання пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 3 сакавіка 2020 года №130 «Аб зацвярджэнні спецыфічных санітарна-эпі­дэміялагічных патрабаванняў» медыцынскай сястры (лабарант не мае права ажыццяўляць забор крыві з перыферычнай вены) неабходна падрыхтаваць кабінет да работы, што ўключае ў сябе прыгатаванне дэзынфікуючых раствораў, правядзенне вільготнай уборкі і абеззаражванне паветранага асяроддзя з наступным праветрываннем. Пералічаныя дзеянні займа­юць 30 хвілін, а пачатак рабочага дня медсястры ў 8.00.

Забор крыві адначасова ў двух пацыентаў у адным памяшканні катэгарычна забаронены. Парушэнне патрабаванняў дзеючага заканадаўства можа пацягнуць за сабой пагрозу здароўю грамадзян, што з’яўляецца недапушчальным. На дадзены момант у паліклініцы Пастаўскай ЦРБ функцыянуюць два працэдурныя кабінеты для дарослага насельніцтва, таксама забор крыві ажыццяўляецца ў амбулаторыях урача агульнай практыкі».

Падрыхтавала Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.