Сев ранних яровых зерновых и зернобобовых, рапса завершили практически все хозяйства района. На очереди — кукуруза

Сельское хозяйство

Сяўбу ранніх яравых зерневых і зернебабовых, рапсу завяршылі практычна ўсе гаспадаркі раёна. На чарзе — сяўба кукурузы. Пад каралеву палёў у раёне адведзена 6 155 гектараў. Самыя большыя плошчы ў ААТ «Навасёлкі-Лучай» (1 250 га) і «Камайскі-агра» (1 100 га). Механізатары ААТ «Сцяг Перамогі-агра» і СП «Дунілавічы-­агра» ўжо вывелі ў поле кукурузныя сеялкі.

Актыўна вядзецца падкормка азімых зерневых, шматгадовых траў і пашы. ААТ «Навасёлкі-Лучай», «Хацілы-агра», «Сцяг Перамогі-агра», «Ярэва-агра», СП «Дунілавічы-агра» азімыя сілкуюць азотам па другім разе.

Сев ранних яровых зерновых и зернобобовых, рапса завершили практически все хозяйства района. На очереди — кукуруза

На парадку дня — хімпраполка азімых. Гэту работу трэба правесці на 9 176 гектарах.

Яшчэ адзін клопат хлебаробаў — барацьба са шкоднікамі на азімым рапсе. Гэта культура добра перазімавала, і пасевы радуюць багатым зялёным дываном. Галоўнае ў гэты час — не дапусціць пашкоджання раслінак рознага віду шкоднікамі. Толькі своечасовая інсектыцыдная апрацоўка здольная захаваць іх.

Аграрыі Пастаўшчыны максімальна выкарыстоўваюць добрае надвор’е, якое ўсталявалася апошнім часам, бо ўпэўненыя, што веснавы дзень год корміць.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.