К 80-летию Победы. Социальная служба оказывает поддержку ветеранам, членам их семей, малолетним узникам

Общество

Наша краіна набліжаецца да знамянальнай даты — 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Работнікі Пастаўскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, валанцёры маладога і сярэбранага ўзросту ў гэты час гатовыя аказаць дапамогу былым вязням канцэнтрацыйных лагераў, родным загінулых партызан-падпольшчыкаў і памерлых ветэранаў Вялікай Айчыннай, інвалідам з дзяцінства, якія атрымалі раненне або кантузію.

К 80-летию Победы. Социальная служба оказывает поддержку ветеранам, членам их семей, малолетним узникам

— Не толькі ў юбілейны год, але і пастаянна дзяржаўныя органы ўлады, сацыяльная служба аказваюць сацыяльную падтрымку ветэранам, членам іх сямей, малалетнім вязням, адзінокім састарэлым, — расказвала загадчыца аддзялення сацыяльнай дапамогі дома ТЦСАН Іна Вырвіч. — Сёлета з пачатку года абследавалі ўмовы пражывання гэтай катэгорыі грамадзян і аказалі пасільную дапамогу тым, каму яна патрабавалася. Гэта людзі ўжо сталага ўзросту, ім цяжка самім навесці парадак у доме, на прыдамавой тэрыторыі. А некаторыя яшчэ маюць агарод, кветнікі. І мы гатовыя прыйсці да іх і згрэбці сухое лісце, ускапаць градку, пабяліць дрэўцы, падрамантаваць агароджу, навесці парадак на месцах пахавання дарагіх ім людзей, выканаць іншую работу. Гэтыя паслугі бясплатныя. Тыя, каму патрэбна дапамога, звяртайцеся ў ТЦСАН па тэлефонах: 2-06-50, ­   2-06-40.

У Беларусі заўсёды будуць памятаць тых, хто падарыў нашчадкам мірнае неба. Удзел у акцыі валанцёраў з ліку членаў БРСМ, іншых грамадскіх аб’яднанняў спрыяе таму, каб памяць перадавалася з пакалення ў пакаленне.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.