Для таких людей, как Елена Амбразевич, каждый год является Годом благоустройства

Общество

Іду па вуліцы Савецкай. Ля 8-кватэрнага двухпавярховага дома №90 недалёка ад аўтобуснага павільёна завіхаецца на кветніку пажылая жанчына. Не адразу пазнаю ў ёй былога майстра вытворчага навучання Пастаўскага дзяржаўнага каледжа Алену Амбразевіч.

Для таких людей, как Елена Амбразевич, каждый год является Годом благоустройства

— Па сумяшчальніцтве я яшчэ загадвала вучэбнай гаспадаркай, — нагадвае яна. — Працу на зямлі люблю. А ў кветніку знаходжу супакой і суцяшэнне (тры з паловай гады назад у Алены Аляксандраўны ў маладым узросце раптоўна памёр сын — аўт.)

Для таких людей, как Елена Амбразевич, каждый год является Годом благоустройства

Раней жыхары дома разам наводзілі ля яго парадак, прывучалі да гэтага дзяцей, але з гадамі добрая традыцыя згасла. Зараз гэта засталося клопатам толькі дзвюх пенсіянерак — Алены Амбразевіч і Таццяны Козіч. Яны і апалае лісце восенню ў двары зграбаюць, і вяроўкі для сушкі бялізны нацягнулі, і нават лаўку змайстравалі. Таццяна гаспадарыць на кветніку ля свайго пад’езда. Той жа, што перад домам, а ён вельмі вялікі, — цалкам «зона адказнасці» Алены Амбразевіч. Вакол яго — ніякай агароджы, глеба пясчаная, участак не абмінаюць каты і сабакі. Можна было б на яго і рукой махнуць. Але Аляксандраўна з кожным годам са­дзіць тут усё больш кветак.

Для таких людей, как Елена Амбразевич, каждый год является Годом благоустройства

— Крыўдна толькі, калі іх крадуць, — дзялілася жанчына. — Неяк на 50 рублёў накупляла насення астраў і цыній, насеяла, а калі яны падраслі, хтосьці павырываў. Плакала! Укралі і махровыя цюльпаны. Таму зараз саджу тут, пры дарозе, самыя простыя кветкі, каб ніхто на іх не паквапіўся. А раскошныя лілеі хаваю за гаспадарчымі пабудовамі, дзе ў мяне агарод. Там жа і дзясяткі цюльпанаў.

Для таких людей, как Елена Амбразевич, каждый год является Годом благоустройства

Размаўляючы з Аленай Аляк­сандраўнай, я разумела, што для такіх людзей, як яна, кожны год, а не толькі сёлетні, з’яўляўся годам добраўпарадкавання. Толькі больш бы такіх захопленых і працавітых людзей знаходзілася і сярод маладзейшага пакалення.

Фаіна Касаткіна



Tagged

1 комментарий по теме “Для таких людей, как Елена Амбразевич, каждый год является Годом благоустройства

  1. Добрый день! Выясните, пожалуйста, почему бы в Год благоустройства УП ЖКХ Поставского района не начать наконец разделять мусор. Работники продолжают складывать в одну машину разделённый людьми мусор.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.