33 гектара в день засевает яровыми механизатор ОАО «Камайский-агро» Иван Ярковский

Сельское хозяйство

Сонечнае надвор’е, якое ўсталявалася ў апошнія дні, спрыяе палявым работам. І яны разгарнуліся на ўсіх сельгаспрадпрыемствах раёна. Асноўны клопат хлебаробаў — яравая сяўба.

Убачыўшы на камайскім полі МТЗ-3522 з шасціметровай сеялкай, адразу вызначыла, што за рулём энерганасычанага трактара вопытны механізатар ААТ «Камайскі-агра» Іван Яркоўскі. Гэта пацвердзіла і галоўны аграном гаспадаркі Аксана Касякова.

— Надвор’е радуе, таму і рупімся, — расказвала тэхнолаг палёў. — Восенню зяблевае ворыва правялі на 2 800 гектарах. Большую частку плошчаў адводзім пад азімыя — яны даюць вышэйшую ўраджайнасць. Мінулай восенню іх пасеялі на 3 000 гектарах. Цяпер рыхтуем глебу пад яравую сяўбу. Яе нашаму сельгаспрадпрыемству трэба правесці на самай большай у параўнанні з іншымі гаспадаркамі плошчы — 1 100 гектараў.

33 гектара в день засевает яровыми механизатор ОАО «Камайский-агро» Иван Ярковский

На дыскаванні глебы задзейнічаны мясцовыя механізатары Леанід Счасны і Мікалай Вісоцкас, Ігар Гутар з малочнага завода. На трактары з культыватарам працуе Максім Адзінец з малаказавода, з баронамі — Дзмітрый Чашун.

У сераду Іван Яркоўскі сеяў авёс каля вёскі Лапуны, Аляксей Яркоўскі — гарох каля Лодасяў. Трэцяя сеялка ў Іосіфа Гайлюна. Ён зранку быў на рамонце, у поле выехаў пасля абеду.

— Учора аўсом засеяў 33 гектары, — расказваў Іван Яркоўскі. — Працаваў на вялікіх участках, таму і выпрацоўка высокая. На дробнаконтурных столькі не атрымаецца.

— Спаборнічаеце з сынам: хто больш? — пацікавілася.

— Не! — адказаў. — Ні я, ні Лёша ніколі не гонімся за колькасцю зробленага. Для нас галоўнае — якасць.

Бацька і сын працавалі ў той дзень на розных участках, але ў канцы рабочага дня яны абавязкова сустрэнуцца і абмяркуюць ход пасяўной.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.