За передачу реквизитов банковских карт третьим лицам можно получить от штраф до лишения свободы

Безопасность

Кожны беларус, які афармляе банкаўскую плацежную карту, падпісвае дагавор з фінансавай установай. У ім гаворыцца, што ўладальнік карты абавязваецца не даваць яе трэцім асобам і захоўваць у сакрэце ўсе даныя, уключаючы рэквізіты плацежнага сродку. Аднак некаторыя грамадзяне за грашовае ўзнагароджанне перадаюць даныя сваіх банкаўскіх карт сябрам або выпадковым знаёмым ці робяць для іх новыя карты на сваё імя, якія затым выкарыстоўваюцца махлярамі ў злачынных схемах па адбіранні грошай у насельніцтва.

З мэтай папярэджання такіх зла­чынстваў Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь ініцыявала ў мінулым годзе ўвядзенне забароны на тое, каб грамадзяне ва ўзросце да 18 гадоў маглі самастойна адкры­ваць рахункі ў банках і афармляць да іх плацежныя карты. А з 3 сакавіка бягучага года ў краіне ўведзена адміністрацыйная і крымінальная адказнасць за незаконную перадачу рэквізітаў карт дзеля выгады. Таксама будуць караць за распаўсюджанне даных, якія адкрываюць доступ да банкаўскіх рахункаў, электронных або віртуальных кашалькоў. Гэта рашэнне замацавана ў Законе №61-З ад 17 лютага 2025 года, які ўнёс праўкі ў Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях і Крымінальны кодэкс.

За передачу реквизитов банковских карт третьим лицам можно получить от штраф до лишения свободы

Так, у адпаведнасці з новым артыкулам 12.35 КаАП, за перадачу з карысных намераў рэквізітаў карт, якія знаходзяцца ў законным уладанні, пагражае штраф да 30 базавых велічынь (1 260 рублёў), калі правапарушэнне здзейснена ўпершыню. А па новай рэдакцыі артыкула 222 КК, за распаўсюджанне з карысных намераў рэквізітаў плацежных сродкаў, што знаходзяцца ў незаконным уладанні, можна пазбавіцца волі на тэрмін да 3 гадоў.



Дырэктар ЦБП №230 ААТ «ААБ Беларусбанк» у г. Паставы Леанід Касарэўскі:

— Наш банк удзяляе вялікую ўвагу абароне персанальных даных сваіх кліентаў. Усе аперацыі, якія іх закранаюць, ажыццяўляюцца толькі па прад’яўленні пашпарта асабіста кліентам. Пры афармленні карты заўсёды раім чалавеку падключыць паслугу СМС-інфармавання, каб ён мог атрымліваць інфармацыю пра аперацыі, якія будуць ажыццяўляцца па яго банкаўскім рахунку, і хутка заблакіраваць карту, калі грошы зняў нехта іншы. Таксама прапануем устанавіць ліміт або забарону на аперацыі па зняцці наяўных грошай, аплату ў інтэрнэце, на прадпрыемствах гандлю і сэрвісу як на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, так і за яе межамі. Увогуле, для пакупак у інтэрнэце або плацяжоў за мяжой рэкамендуем адкрыць асобны рахунак і зрабіць да яго асобную карту, на якую пералічваць сумы толькі ў межах тых пакупак, якія збіраецеся ажыццявіць. Для абароны персанальных даных можна падключыць і паслугу 3D Secure.



Падрыхтавала Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.