В Новоселковском центре культуры прошла шоу-программа «А-нука, парни!»

Общество

Мінула колькі часу пасля Дня абаронцаў Айчыны, а ў мяне не прытупляюцца эмоцыі, якія я атрымала на мерапрыемстве з гэтай нагоды ў Навасёлкаўскім цэнтры культуры.

Шоу-праграма называлася «Ану, хлопцы!». Паміж сабой спаборнічалі каманды «Навасёлкаўскія арлы» з аграгарадка Навасёлкі і «Временные музыканты» з Юнек. Сапраўднымі арламі былі Руслан Шымко, Ігар Масінкевіч, Яўгеній Тамко, Пётр Піваровіч, Раман Банцар і Віталій Дзіковіч. Большасць з іх я прывыкла бачыць у кабінах трактароў у полі і добра ведаю як найлепшых механізатараў ААТ «Навасёлкі-Лучай». А тут яны раскрыліся з іншага боку — паказалі сябе як творчыя, крэатыўныя, артыстычныя. Зразумела, што балела я за «арлоў». А яны радавалі гледачоў песнямі, танцамі, тонкім гумарам. Конкурсы былі розныя: творчыя, на вынослівасць, эрудыцыю. І на кожным этапе «Навасёлкаўскія арлы» захаплялі. Цікавымі былі візітоўка, інсцэніроўка песні, паказ нямога кіно і іншыя. Мужчыны ўдала ўпраўляліся з тэніснымі і паветранымі шарыкамі, ішлі па трое на лыжах…

В Новоселковском центре культуры прошла шоу-программа «А-нука, парни!»

Каманда аграгарадка Юнькі была мацнейшай у перацягванні каната, скачках праз скакалку.

Журы ў складзе старшынь Навасёлкаўскага і Юнькаўскага сельскіх Саветаў Дзіяны Пякарскай і Таццяны Врублеўскай, сакратара-справавода ААТ «Навасёлкі-Лучай» Надзеі Рамановіч было няпроста ацэньваць кожнае выступленне. Урэшце перамагла дружба.

Дзіяна Пякарская і Таццяна Врублеўская падзякавалі арганізатарам і ўдзельнікам за вясёлае свята і ўручылі заахвочвальныя прызы. Спонсарам мерапрыемства выступіла ААТ «Навасёлкі-Лучай»: кожны ўдзельнік абедзвюх каманд атрымаў ад кіраўніцтва гаспадаркі ў падарунак электрачайнік.

В Новоселковском центре культуры прошла шоу-программа «А-нука, парни!»

Шмат намаганняў да арганізацыі свята прыклалі загадчыца Навасёлкаўскага філіяла Варапаеўскай дзіцячай школы мастацтваў імя І. Сушко Алена Салавей і загадчыца Юнькаўскага сельскага Дома культуры Алена Зубко. Можна толькі ўявіць, як няпроста было сфарміраваць каманды. У складзе юнькаўскай былі рэжысёр мясцовага Дома культуры Валерый Жук’ян, муж Алены Зубко Аляксандр і іх сябры Аляксей Пестаў, Арцём Спрагоўскі, Артур Жукаў і Андрэй Собаль. У кожнага з іх свой род заняткаў, а аб’ядналі мужчын актыўнасць і творчасць.

З роллю вядучых удала справіліся настаўніца Навасёлкаўскага філіяла Варапаеўскай ДШМ імя І. Сушко Алена Залатуская і ўдзельнік народнай эстраднай групы «25 плюс-мінус» Пётр Кароль. У перапынку паміж конкурсамі сваёй творчасцю парадавалі барабаншчыцы мясцовай школы мастацтваў, удзельнікі танцавальнай і вакальнай груп, народнага ансамбля беларускай песні «Маладзіца», юная спявачка Наталля Банцар. Гледачы атрымалі мноства пазітыўных эмоцый.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.