Тему домашнего насилия обсудили во время круглого стола в районном исполнительном комитете

Безопасность

Раённы выканаўчы камітэт, камісія па справах непаўналетніх і райаддзел унутраных спраў на мінулым тыдні правялі круглы стол на тэму: «Аб эфектыўнасці міжведамаснага ўзаемадзеяння па аказанні дапамогі пацярпелым ад насілля. Выпрацоўка новых форм узаемадзеяння».

Тэма актуальная. На жаль, у нашым грамадстве яшчэ мае месца такая заганная з’ява, як дамашняе насілле. Гэта наўмысныя дзеянні фізічнага, псіхалагічнага, сексуальнага характару аднаго члена сям’і ў адносінах да другога, якія парушаюць правы, свабоду, законныя інтарэсы апошняга і прыносяць яму фізічныя або псіхічныя пакуты.

Мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы ва ўзаемадзеянні з органамі ўнутраных спраў, аховы здароўя, адукацыі, па працы, занятасці і сацыяльнай абароне і іншымі прымаюць меры па выяўленні і ўхіленні прычын насілля ў сям’і і ўмоў, якія гэтаму спрыяюць, арганізуюць дзейнасць па аказанні дапамогі ахвярам насілля, праводзяць інфармацыйна-асветніцкую работу па яго папярэджанні. Пра ўсё гэта і ішла размова падчас круглага стала.

Старшы інспектар прафілактыкі аддзела ўнутраных спраў райвыканкама Юрый Смірноў ахарактарызаваў аператыўную абстаноўку на тэрыторыі раёна. У мінулым годзе ўзбуджана 10 крымінальных спраў з прычын пагрозы забойствам, прычынення цяжкіх і менш цяжкіх цялесных пашкоджанняў, катавання. Акрамя таго, вынесены 103 ахоўныя прадпісанні, 38 асоб накіраваны ў лячэбна-працоўныя прафілакторыі, з іх 8 стаялі на ўліку ў РАУС за здзяйсненне дамашняга насілля. Зараз на такім уліку 68 чалавек. Інфармацыя пра гэта, а таксама пра вынясенне ахоўных прадпісанняў накіроўваецца ў сельскія Саветы. Юрый Смірноў выказаў пажаданне, каб і сельскія Саветы больш актыўна інфармавалі праваахоўныя органы пра факты сямейнага насілля.

Тему домашнего насилия обсудили во время круглого стола в  районном исполнительном комитете

У мінулым годзе найбольшая колькасць зваротаў у міліцыю з прычыны сямейнага насілля паступіла з Варапаеўскага, Камайскага і Курапольскага сельсаветаў. Таму невыпадкова ў круглым стале ўдзельнічала і старшыня Варапаеўскага сельскага Савета Іна Касарэўская. Яна засяро­дзіла ўвагу на тым, як важна своечасова атрымліваць інфармацыю пра тое, што адбываецца ў сем’ях. Толькі ў такім выпадку, калі праблема не замоўчваецца, яе можна вырашыць. Таксама расказала, якая работа право­дзіцца з сем’ямі, у якіх адбылося насілле. Ёсць і такі факт, калі мужчына станоўча характарызуецца па месцы работы, а дома вядзе сябе агрэсіўна. Аднак жонка, якая з-за гэтага жыве ў пастаяннай трывозе, замоўчвае дамашнія здарэнні, не ідзе на кантакт са службамі, якія маглі б дапамагчы ў такой сітуацыі. Тут патрабуецца дапамога псіхолага, якая і будзе аказана ў найбліжэйшы час.

— Вялікую сацыяльную, псіхалагічную і юрыдычную дапамогу пацярпелым ад дамашняга насілля аказвае Пастаўскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, — расказвала загадчыца аддзялення комплекснай падтрымкі ў крызіснай сітуацыі гэтай установы Таццяна Качакулян. — У мінулым годзе ў тэрытарыяльны цэнтр з міліцыі паступіла 68 згод грамадзян аб перадачы інфармацыі пра сямейнае насілле, з пачатку бягучага года —10. Наяўнасць такой згоды з’яўляецца падставай для абароны пацярпелага ў далейшым ад насілля, аказання яму дапамогі і сацыяльных паслуг. 92,6% пацярпелых — жанчыны, з іх амаль палова — непрацаздольнага ўзросту. У 20% у сітуацыю насілля былі ўцягнуты непаўналетнія (усяго 34 дзіцяці). З пацярпелымі працуе псіхолаг, дзейнічае тэлефон даверу. Таксама ёсць крызісны пакой, у якім створаны ўсе ўмовы для пражывання: абсталяваны спальныя месцы, у тым ліку для дзяцей, ёсць пасцельныя прылады, мэбля для захоўвання рэчаў, посуд, бытавая тэхніка: мікрахвалевая печ, халадзільнік, электрачайнік. Пры засяленні ў гэты пакой пацярпелыя забяспечваюцца прадуктамі харчавання і сродкамі асабістай гігіены.

Асабліва трывожна, калі ад сямейнага насілля пакутуюць або становяцца яго сведкамі дзеці. У мінулым годзе ў Віцебскай вобласці паступіла 1 370 паведамленняў пра неспрыяльную сямейную абстаноўку, у нашым раёне — 23, што складае ўсяго 1,6% ад абласнога паказчыка. Аднак гэта не з’яўляецца падставай для самазаспакаення. У раёне па-ранейшаму ўсімі суб’ектамі прафілактыкі право­дзіцца вялікая работа па абароне непаўналетніх ад дамашняга насілля. Асноўная маса паведамленняў пра яго паступае з устаноў адукацыі.

Тему домашнего насилия обсудили во время круглого стола в  районном исполнительном комитете

— Ужо ў гэтым годзе ў раёне выяўлена 15 выпадкаў дрэннага сямейнага становішча, з-за чаго пакутуюць дзеці, — гаварыла намеснік дырэктара Сацыяльна-педагагічнага цэнтра Пастаўскага раёна Людміла Шумская. — Нашы спецыялісты цесна ўзаемадзейнічаюць з педагогамі, праводзяць розныя мерапрыемствы: трэнінгі для бацькоў, практыкумы для спецыялістаў устаноў адукацыі, міжведамасныя семінары, групавыя анлайн-кансультацыі для педагогаў і педагогаў сацыяльных і многае іншае.

Тему домашнего насилия обсудили во время круглого стола в  районном исполнительном комитете

Тэму прадоўжыла галоўны спецыяліст аддзела па адукацыі райвыканкама Марына Танона, спыніўшыся на зацверджаным алгарытме дзеянняў па выяўленні дамашняга насілля ў дачыненні да дзяцей і мерах барацьбы з гэтым. Выхавальнікі дзіцячых садкоў, класныя кіраўнікі наведваюцца ў сем’і, цікавяцца абстаноўкай у іх. Калі выяўляецца складаная сітуацыя, сям’ю кансультуе псіхолаг. Работа па паляпшэнні псіхалагічнага клімату вядзецца і з бацькамі, і з дзецьмі.

  Па псіхалагічную дапамогу вы можаце звярнуцца да псіхолага Пастаўскай ЦРБ ­ (тэл. 5-71-02), псіхіятраў (3-17-55, 2-41-81), нарколага (2-11-75).

Тему домашнего насилия обсудили во время круглого стола в  районном исполнительном комитете

— Сям’ю стварыць проста, а для таго каб яе захаваць, патрабуецца каласальная праца, — адзначыла ўрач-нарколаг ЦРБ Жанна Папова. — На жаль, інстытут сям’і страчвае сваю значнасць, маладое пакаленне выхоўваецца ў інтэрнэт-прасторы і чэрпае з яе не самае лепшае. А ўсё пачынаецца з сям’і. Якую мадэль паводзін бацькоў дзеці бачаць, такую і засвойваюць. Загана нашага часу — п’янства. Многія аматары спіртнога не прызнаюць сваёй праблемы і не жадаюць лячыцца, у стане алкагольнага ап’янення ўчыняюць супрацьпраўныя дзеянні, у тым ліку насілле. Што да міжведамаснага ўзаемадзеяння суб’ектаў прафілактыкі і аказання дапамогі пацярпелым, то мы пастаянна на сувязі, а пры патрэбе — і ў дзеянні ў любы час сутак.

Тему домашнего насилия обсудили во время круглого стола в  районном исполнительном комитете

Галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Наталля Субко засяродзіла ўвагу ўдзельнікаў круглага стала на важнасці інфармавання насельніцтва пра тое, якія арганізацыі і якім чынам могуць дапамагчы ў складаных сітуацыях. Адзначыла, што многае ў гэтым кірунку зроблена рэдакцыямі газеты «Пастаўскі край» і мясцовага тэлебачання. На сайце райвыканкама ёсць рубрыка аб прафілактыцы насілля ў сям’і з гіперспасылкай на тэматычную старонку ТЦСАН, указаны нумары тэлефонаў даверу, змешчана інфармацыя пра крызісны пакой. Пры неабходнасці інфармацыя размяшчаецца ў тэлеграм-каналах «Паставы за Беларусь!», на сайце «Пастаўскага краю», у сацыяльных сетках. Плануецца ўключыць тэму супрацьдзеяння сямейнаму насіллю ў тэматыку адзіных дзён інфармавання.

Тему домашнего насилия обсудили во время круглого стола в  районном исполнительном комитете

У абмеркаванні пытання таксама прынялі ўдзел першы намеснік начальніка РАУС, начальнік МГБ Дзмітрый Шупенька, спецыяліст інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС Ірына Сарычава, намеснік начальніка УП ЖКГ па ідэалагічнай рабоце Міхаіл Кабайла.

Тему домашнего насилия обсудили во время круглого стола в  районном исполнительном комитете

Падводзячы вынікі размовы, намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама Марына Нагановіч падзякавала ўсім удзельнікам круглага стала за іх актыўнасць і нераўнадушнасць, прызнала, што дыялог атрымаўся жывы і зацікаўлены. На падставе ўсяго выказанага аформлены пратакол даручэнняў для ўсіх суб’ектаў прафілактыкі.

Кругласутачныя тэлефоны даверу:

Віцебск – 8(0212)61-60-60

Полацк – 8(0214)77-22-20,  8(017)304-43-70

Мінск – 8-801-100-1611 (для дзяцей і падлеткаў)

Фаіна Касаткіна



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.