Проект «ПК» «Вёсачка» продолжается. Очередная остановка — агрогородок Андроны

Общество

І ўсё ж – вясна!

Наўмысна называю дату, калі я паехала ў Андроны, — 18 сакавіка. Разлічвала на цяпло, але тэрмометр каторы дзень запар паказваў мінус, да таго ж моцна заснежыла. Здавалася, прырода пераблытала месяцы. Аднак вяскоўцы не зважалі на яе выбрыкі: куды ні заходзіла, на вокнах зелянела расада памідораў і перцаў. А яшчэ кліны пералётных птушак у шэрым паднябессі радасным клічам абвяшчалі вясну.

Проект «ПК» «Вёсачка» продолжается. Очередная остановка — агрогородок Андроны

Цяплом я сагрэлася ад сустрэч з прыветнымі, адкрытымі, шчырымі суразмоўцамі. Для гэтых людзей Андроны не толькі адрас жыхарства, але і месца сілы.

Пакуль жа матэрыял рыхтаваўся да друку, сакавік некалькі разоў мяняў свой настрой.

Любяць і даражаць

Лілія Геронцьеўна, як вы ставіцеся да таго, каб чарговым прыпынкам рэдакцыйнага праекта «Вёсачка» сталі Андроны? — звярнулася я з пытаннем да старшыні Курапольскага сельскага Савета Ліліі Гінько.

— Цалкам станоўча, — адказала яна. — У Андронах шмат старанных, працавітых людзей, нямала моцных сем’яў, у якіх бацькі паказваюць прыклад, выхоўваюць годных дзяцей.

Проект «ПК» «Вёсачка» продолжается. Очередная остановка — агрогородок Андроны

На іх і прасіла Лілія Гінько засяродзіць увагу, а яе асобу абысці бокам. Не магу, бо ведаю, што ў Андронах яна вырасла і з гэтай вёскай звязала свой лёс. Тут выйшла замуж, нарадзіла і разам з мужам Пятром выхавала дачку і сына, якімі яны ганарацца, на працягу больш чым 22 гадоў даглядала да апошніх дзён прыкаваную да ложка маці. Пачынала настаўніцай у мясцовай школе, 24 гады з’яўлялася дырэктарам, навучальная ўстанова была ў ліку найлепшых у раёне. Пасля яе закрыцця ў 2021 годзе з-за малалікасці вучняў узначаліла Курапольскі сельскі Савет.

Проект «ПК» «Вёсачка» продолжается. Очередная остановка — агрогородок Андроны

А зараз пра вёску. Зрэшты, Андроны маюць статус аграгарадка. Нягледзячы на гэта, перасталі быць цэнтрам сельгаспрадпрыемства, а ператварыліся ў аддзяленне ААТ «Кураполле-агра». Тут пражываюць 174 чалавекі, з іх 94 — працаздольнага ўзросту, 26 — маладзейшыя за 18 гадоў. Ёсць клуб, бібліятэка, ФАП, магазін.

Галоўнае ж у тым, што андронаўцы, у тым ліку і малодшае пакаленне, ведаюць гісторыю сваёй вёскі, любяць яе і даражаць усім, што маюць.

Проект «ПК» «Вёсачка» продолжается. Очередная остановка — агрогородок Андроны

І ў працы, і ў грамадскім жыцці

Візіт да Усовічаў быў асабліва прыемным: старшыня Курапольскага сельскага Савета Лілія Гінько прывезла падзякі за актыўны ўдзел у жыцці раёна. Імі папоўнілася сямейная скарбонка адзнак за працоўныя дасягненні і актыўнасць у грамадскім жыцці.

Юрый Усовіч — перадавы механізатар ААТ «Кураполле-агра». Жанна працуе на ферме, даглядае 165 цялушак, і нагрузка на яе вялікая. У сям’і трое дзяцей. Старэйшаму сыну Максіму — 23, сярэдні, Коля, служыць у арміі. Малодшая, Матрона, — школьніца.

Проект «ПК» «Вёсачка» продолжается. Очередная остановка — агрогородок Андроны

Жанна з любоўю гаварыла пра мужа і дзяцей і ружавела ад эмоцый так, як яе любімыя кветкі, якія раскашавалі на падаконніку. Дарэчы, пра кветкі. Вельмі радасна было Жанне, калі ў Дзень маці з воінскай часці дадому прыехаў сын са сваім камандзірам, павіншаваў са святам і ўручыў букет.

Месца для рэлакса

Так ахарактарызавалі мне андронаўцы ся­дзібу Алы і Мікалая Кухальскіх. Расказвалі, што з ранняй вясны да позняй восені яна патанае ў кветках і ўвогуле тут усюды адмысловы парадак.

На жаль, гаспадыню дома не засталі.

Проект «ПК» «Вёсачка» продолжается. Очередная остановка — агрогородок Андроны

— Паехала ў Паставы дапамагчы дачцэ, — патлумачыў Мікалай Ювінальевіч. — Прыхварэў малодшы ўнук, трэба пабыць з ім.

Унукаў у Кухальскіх чацвёра, і ўсе хлопчыкі. У адной дачкі трое сыноў, у другой — адзін. Сем’і жывуць у Паставах, таму зносіны з імі цесныя, тым больш што бабуля і дзядуля зараз маюць на гэта больш часу, бо абое на пенсіі.

Але хіба ж пенсіянеры сядзяць без справы? Пастаянна знаходзяць працу і Ала з Мікалаем. Асабліва прыбаўляецца яе з наступленнем вясны.

І ў Парыжы яе вязаныя шалі

Не ў пастаўскім, а ў сталіцы Францыі. Пра гэта мне расказала старшыня Курапольскага сельскага Савета Лілія Гінько і прапанавала зайсці да Чаславы Русак, каб убачыць, якія прыгожыя рэчы яна вырабляе.

Часлава Імпалітаўна гасцей не чакала і разгубілася:

— А я ж усё раздала і толькі што пачала вязаць понча.

Проект «ПК» «Вёсачка» продолжается. Очередная остановка — агрогородок Андроны

Шэсць гадоў таму яна перанесла аперацыю на пазваночніку: выдалілі тромб, які выявілі толькі на МРТ. Да гэтага напакутавалася спаўна. Пасля аперацыі акрыяла, але праз нейкі час упала і атрымала пералом пазванка. Зноў аперацыя!

— Здароўя, безумоўна, няма, рухацца цяжкавата, — прызналася Імпалітаўна. — Але гэта не перашкаджае мне вязаць. Вельмі люблю гэту работу, вяжу круглы год. Лю­дзям падабаюцца мае рэчы, а я з радасцю дару іх родным і блізкім. Іх носяць не толькі ў Андронах ды Паставах, але і ў Санкт-Пецярбургу, Польшчы, Францыі.

Гучаць народныя песні

Загадчыца клуба Наталля Болт знаёміць мяне з удзельніцамі народнага фальклорнага гурта аўтэнтычнай песні Лідзіяй Счаснай, Ганнай Бароўкай, Жаннай Мацкевіч, Аленай Каросцік. А яны прызнаюцца, што прыходзяць у клуб на рэпетыцыю як на свята. А калі выступаюць з канцэртам у Андронах або на выездзе, у розных конкурсах, станоўчых эмоцый яшчэ больш. Вось і днём раней у Казімерцах яны віншавалі песнямі 80-гадовую юбілярку.

Проект «ПК» «Вёсачка» продолжается. Очередная остановка — агрогородок Андроны

У рэпертуары гурта — народныя песні, і ён з кожным годам папаўняецца. Зноў жа на днях запісалі некалькі песень ад Аляксандры Маслоўскай і Наталлі Павініч з Рабек.

Вялікую справу робяць андронаўскія культработнікі і ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці — захоўваюць і перадаюць моладзі песенную спадчыну.

Такая доля

Аляксандр Белы 21 год адпрацаваў у калгасе даяром. Наша газета неаднойчы пісала пра яго як пра перадавіка вытворчасці. Пакінуў абраную справу толькі тады, калі моцна захварэў і атрымаў II групу інваліднасці.

— Незайздросная ў Сашы доля, — гаварыла яго жонка Любоў. — Да апошніх дзён даглядаў маці, якая была сляпой, а зараз нада мной апякуецца. Пасля перанесенага пяць гадоў назад інсульту я засталася інвалідам I групы.

Проект «ПК» «Вёсачка» продолжается. Очередная остановка — агрогородок Андроны

І ведаеце, што мяне найбольш уразіла ў гэтым доме? Самаробны мальберт ля ложка гаспадыні, а на ім — намаляваны букет цюльпанаў. Жанчына расказала, што з дзяцінства любіла маляваць, але не ўдалося паступіць у мастацкае вучылішча, жыццё звязала з сельскай гаспадаркай. Аднак нават у такім стане, калі ледзьве падымаецца з ложка, вяртаецца да свайго захаплення. Аляксандр жа за гаспадыню не толькі ў доме, але і ў кветніках у двары, якія тут заўсёды раскошныя.

У Аляксандра і Любові трое дарослых дзяцей і шасцёра ўнукаў. Старэйшы сын жыве з імі, сярэдні і дачка — у Паставах. Яны часта наведваюцца, дапамагаюць.

Няўлоўны Казіміравіч

Вельмі спадзявалася на сустрэчу з Тадэвушам Казіміравічам Бучалем, пра якога шмат гадоў таму пісала матэрыял на цэлую газетную паласу. Ведала, што ў яго якраз дзень нараджэння. Асабістая дата, «нялётнае» надвор’е. Дзе, калі не ў хаце, быць 82-гадоваму імянінніку?

— Як жа, затрымаеш яго дома! — казала жонка Галіна Уладзіміраўна. — Раненька паехаў на хутар. Ні дня не можа мой Казіміравіч без работы. А спраў у яго хапае. Зімой змайстраваў дрывакол. Чарціў, вымяраў, канструяваў — і атрымалася. Нядаўна апрабаваў: усяго за гадзіну на ім пакалолі пяць кубаметраў дроў. Паставіў новую, трэцюю па ліку, цяпліцу, майструе скрынкі пад агуркі. А расада памідораў у нас ужо вунь як зелянее на вокнах.

Проект «ПК» «Вёсачка» продолжается. Очередная остановка — агрогородок Андроны

Тадэвуш Казіміравіч актыўна займаўся фермерствам, гаспадарыў ажно на 72 гектарах. Вырошчваў капусту, бульбу, клубніцы, збожжавыя, разводзіў у сажалках рыбу. Аднак з гадамі ўпраўляцца з такім аб’ёмам работы станавілася ўсё цяжэй. Зараз за фермерам значыцца 9 гектараў, плануе пакінуць толькі 1, а 8 будзе вяртаць сельгаспрадпрыемству.

Цяжкія страты

Як ні старалася Алена Шымковіч у размове са мной стрымаць слёзы, не атрымалася. За паўтара года яна страціла трох родных: ­бацьку, брата і маці. З дня пахавання маці прайшоў усяго месяц. Муж Віктар просіць яе не плакаць, падумаць пра сваё здароўе, пра тое, як яна патрэбна яму, сынам, унучцы Ілоне. Ды і на рабоце нельга паказваць сваё гора, бо яна з’яўляецца кіраўніком народнага фальклорнага калектыву мясцовага сельскага клуба. Пакуль не закрылі школу-сад, Алена працавала выхавальнікам, ладзіла для дзяцей цікавыя святы, пісала арыгінальныя сцэнарыі. Зараз працягвае працаваць са школьнікамі і дарослымі ў клубе. Віктар — перадавы механізатар сельгаспрадпрыемства.

Проект «ПК» «Вёсачка» продолжается. Очередная остановка — агрогородок Андроны

— Наша найвялікшая гордасць — трое сыноў, — дзяліліся бацькі. — Усе атрымалі адукацыю, ма­юць перспектыўныя прафесіі, заўсёды нас радуюць.

Калі ў сям’і лад

Яшчэ адзін адрас у Андронах — мнага­дзетная сям’я Анатолія Шваякова і Маі Падгайскай. Вось толькі сфатаграфаваць усіх разам не было магчымасці: Анатоль працаваў у майстэрні, Мая — на новым жывёлагадоўчым комплексе ў ААТ «Кураполле-агра», якім загадвае, дзеці знаходзіліся ў школе. Таму давялося папрасіць здымак з сямейнага альбома. Праўда, на ім адсутнічае маці. Няхай прабачыць! А яшчэ, карыстаючыся выпадкам, хацела б параіць людзям часцей рабіць сямейныя здымкі, і не толькі ў электронным варыянце. Гэта ж гісторыя ў фотакадрах.

Проект «ПК» «Вёсачка» продолжается. Очередная остановка — агрогородок Андроны

Старэйшая з дзяцей, Ліза, заканчвае 10 клас і ўжо задумваецца над выбарам будучай прафесіі. Яна вельмі хораша малюе, але яшчэ не вызначылася, куды будзе паступаць. Андрэй — трэцякласнік, пяцігадовы Мацвей ходзіць у дзіцячы садок у Паставах. Андронаўскіх дзяцей у горад падвозіць школьны аўтобус.

А пагутарыць?

Андронаўскія пенсіянеры адзначалі: «Як добра, што ў нашай вёсцы ёсць ФАП, магазін, шмат тавараў прывозіць аўталаўка». Дзякавалі за ўвагу да іх старшыні сельскага Савета.

Проект «ПК» «Вёсачка» продолжается. Очередная остановка — агрогородок Андроны

А як бы абыходзіліся адзінокія нямоглыя людзі без дапамогі сацыяльных работнікаў? Алена Каросцік — з іх ліку. У сацыяльнай службе яна 12-ы год. Абслугоўвае 7 чалавек у Андронах і Рабеках, дапамагае ім ва ўсім. Выканаць тую ці іншую работу — толькі паўсправы. Для адзінокіх людзей не менш дорага і тое, каб ім расказалі мясцовыя навіны, выслухалі, далі слушную параду, заспакоілі і абнадзеілі. У Алены Флар’янаўны гэта атрымліваецца.

Фаіна Касаткіна



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.