Поставский ТЦСОН признан лучшим в Республике Беларусь

Главное Общество

Па выніках работы за мінулы год Пастаўскі ТЦСАН заняў 1-е месца ў рэспубліканскім конкурсе сярод дзяржаўных устаноў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Адпаведны дыплом і сертыфікат на 5 300 рублёў уручаны дырэктару цэнтра Марыі Курто на калегіі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, якая адбылася ў Мінску на мінулым тыдні. Яшчэ адзін сертыфікат — на 2 000 рублёў — атрыманы ад Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў.

Адна з галоўных задач тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва — дайсці да кожнага чалавека, незалежна ад таго, дзе ён пражывае, і аказаць неабходную дапамогу і падтрымку. У структуры цэнтра 9 аддзяленняў, работа якіх узаемазвязаная. Самыя запатрабаваныя — паслугі дома. Імі ахоплена 1 053 чалавекі, што значна больш, чым было ў 2023 годзе. Росту колькасці падапечных паспрыяла шырокая інфармацыйная дзейнасць і выяўленчы прынцып работы. Паслугамі сядзелкі летась скарысталася 56 грамадзян, пагадзіннага догляду дзяцей — 14 сем’яў. Для пажылых ­адзінокіх грама­дзян, інвалідаў, якія не мо­гуць пражываць самастойна, у Паставах і Лынтупах працуюць аддзяленні кругласутачнага знаходжання. Зараз у іх знаходзіцца 50 чалавек, і ўсе яны акружаныя клопатам і ўвагай. Для аказання садзейнічання інвалідам у аднаўленні здольнасцей да самаабслугоўвання і падрыхтоўцы іх да самастойнага жыцця функцыянуюць два аддзяленні дзённага знаходжання — у Паставах і Варапаеве, якія пастаянна наведваюць 97 чалавек. У аддзяленнях арганізавана работа 16 гурткоў па інтарэсах, 14 клубаў, 4 рэабілітацыйна-працоўныя майстэрні, адкрыта фотамайстэрня «Вачамі асаблівых людзей». Усё гэта садзейнічае сацыяльна-бытавой адаптацыі інвалідаў, выяўленню і развіццю іх творчых і працоўных здольнасцей. Вядзецца мэтанакіраваная работа па рэабілітацыі і прафілактыцы дэменцыі, стварэнні камфортнага прасторавага і тэрапеўтычнага асяроддзя. 47 чалавекам аказана сацыяльная паслуга персанальнага асістэнта.

Поставский ТЦСОН признан лучшим в Республике Беларусь

Другім домам для пажылых і інвалідаў сталі аддзяленні дзённага знаходжання ў Паставах, Лынтупах, Варапаеве, якія наведваюць 244 чалавекі. А ў Навасёлках і Камаях летась адкрыты два стацыянарныя сацыяльныя пункты, якія наведваюць 36 чалавек.

Прырост пажылых атрымальнікаў сацыяльных паслуг у паўстацыянарнай форме склаў 42,1% да ўзроўню 2023 года. У гэтых аддзяленнях і сацыяльных пунктах арганізавана работа 18 гурткоў і 21 клуба па інтарэсах.

Актыўна развіваецца валанцёрскі рух, у якім прымаюць удзел больш за 120 чалавек. Валанцёрамі з’яўляюцца не толькі актыўныя маладыя людзі, але і пажылыя, інваліды.

Яны дастаўляюць тым, хто мае патрэбу, прадукты, лякарствы, сацыяльныя абеды, наведваюць хворых у бальніцах, арганізуюць для іх дабрачынныя акцыі і адпачынак, ­удзельнічаюць у рабоце кантакт-цэнтра.

У ТЦСАН рэалізоўваліся сацыяльныя праекты рознай накіраванасці: «Сацыяльная вёска», «Клопат, роўнасць, адзінства», «Свет вакол нас», «У дом да юбіляра», «Добрая сям’я — шчаслівыя дзеці», «Аказанне сацыяльна-бытавой падтрымкі ахвярам нацызму». А сацыяльны праект «Ты не адзін» прызнаны пераможцам конкурсу «100 ідэй для развіцця галіны», аб’яўленага ў мінулым годзе Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь. Яшчэ адзін праект — «У гармоніі з прыродай» — стаў пераможцам у конкурсе грамадзянскіх ініцыятыў на тэрыторыі Віцебскай вобласці, арганізатарам якога выступіла абласная асацыяцыя мясцовых Саветаў дэпутатаў пры падтрымцы аблвыканкама.

— Немагчыма пералічыць усю работу, якую праводзіць тэрытарыяльны цэнтр, — гаварыла яго дырэктар Марыя Курто. — Вельмі прыемна, што яна атрымала высокую ацэнку міністэрства. Дарэчы, і па выніках работы за 2022 год Пастаўскі ТЦСАН прызнаваўся найлепшым у рэспубліцы. У нас згуртаваная і мэтанакіраваная каманда, у якой няма выпадковых лю­дзей. У многіх вялікі стаж работы, прыходзяць і маладыя і таксама адказна адносяцца да справы. Мы дружна і настойліва працуем над ажыццяўленнем задач, якія стаяць перад намі.

1-е месца ў рэспубліцы — агульнае дасягненне, таму ўдзячная ўсяму калектыву. Абсалютная яго большасць — жанчыны. Карыстаючыся магчымасцю, шчыра віншую ўсіх з надыходзячым святам! Жадаю далейшых поспехаў у працы і жаночага шчасця!

Фаіна Касаткіна
Фота Наталлі Налей



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.