Марина Рагелс и Светлана Юхник помогают женщинам быть еще красивее

Общество

Марына Рагелс і Святлана Юхнік — родныя сёстры, што адразу бачна, калі паглядзець на гэты фотаздымак. Яны не толькі жывуць, але і працуюць побач, робячы нас, жанчын, яшчэ прыгажэйшымі. У верасні сёстры ўзялі ў арэнду памяшканне з адваротнага боку магазіна Fix price ў 6-м гарадку, дзе адкрылі студыю манікюра і нарошчвання веек.

Першай у б’юці-індустрыю 5 гадоў назад прыйшла Святлана. Тады яна жыла ў Мінску і рэгулярна хадзіла ў салон рабіць сабе вейкі, падумваючы заняцца гэтай справай. У выніку адвучылася на майстра па іх нарошчванні і бравіста. А затым прапанавала сястры, якая, выйшаўшы замуж, пасялілася ў Паставах, пайсці на курсы па манікюры, каб мець сваю агульную справу. Калі Марына атрымала адпаведны сертыфікат, Святлана, не раздумваючы, пераехала з мужам і маленькімі дзецьмі ў наш горад.

Марина Рагелс и Светлана Юхник помогают женщинам быть еще красивее

Спачатку сёстры працавалі дома. Цяпер прымаюць кліентак ва ўласнай утульнай студыі, куды прыязджаюць дзяўчаты і жанчыны з розных мікрараёнаў горада, а таксама з Юнек, Лынтуп, Мядзела. Свае работы майстры змяшчаюць на персанальных старонках у «Інстаграм», на якія падпісваюцца ўсё новыя прадстаўніцы прыгожай паловы чалавецтва.

— Нам вельмі падабаецца тое, чым зараз займаемся, — гаварылі дзяўчаты. — Стараемся ўлічыць усе пажаданні кліентак, каб яны засталіся задаволеныя вынікам. Уважліва сочым за трэндамі ў сваёй сферы і самі ўкараняем модныя навінкі. Індустрыя прыгажосці вельмі хутка развіваецца, таму збіраемся летам прайсці вочныя курсы павышэння майстэрства. Таксама марым з’едзіць на чэмпіянаты па манікюры і нарошчванні веек, якія праводзяцца ў Расіі, каб параўнаць сябе з іншымі майстрамі, убачыць усё самае новае і актуальнае.

Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.