Культурная столица Беларуси в 2026 году переедет в Поставы

Главное Культура

Культурная сталіца 2026 – Паставы — такое рашэнне прынята 28 сакавіка на калегіі Міністэрства культуры краіны.

На званне культурнай сталіцы, як заўсёды, прэтэндавалі пяць гарадоў з усіх абласцей рэспублікі, акрамя Брэсцкай, чый прадстаўнік — Іванава — у бягучым годзе носіць гэты ганаровы тытул. Разам з Паставамі ў конкурснай барацьбе ўдзельнічалі Мазыр, Ваўкавыск, Салігорск і Асіповічы.

Культурная столица Беларуси в 2026 году переедет в Поставы

Кожны прэтэндэнт рабіў творчую прэзентацыю. А члены калегіі тайным галасаваннем вырашалі, у які горад пераедзе налета культурная сталіца. Па агульным меркаванні, гэтага гонару найбольш вартыя нашы Паставы.

Нагадаю, за званне культурнай сталіцы Беларусі Паставы змагаліся ўжо ў другі раз. Летась да перамогі нам не хапіла зусім крыху. Сёлета, як кажуць, усе зоркі сышліся.

Культурная столица Беларуси в 2026 году переедет в Поставы


— У сваім выступленні намеснік старшыні райвыканкама Станіслаў Чымбург расказаў удзельнікам калегіі пра наш раён, яго слаўнае мінулае, багатую гісторыка-культурную спадчыну і сённяшняе культурнае жыццё. Пры гэтым акцэнтаваў увагу на магчымасцях правядзення маштабных культурных і не толькі мерапрыемстваў, прыняцця вялікай колькасці гасцей. Як было адзначана, мы маем такі вопыт. Ужо больш за тры дзесяцігоддзі ў Паставах ладзіцца вядомы Міжнародны фестываль народнай музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік». А гэтым летам будзем прымаць спартыўна-культурны фестываль «Вытокі». Годна прадставілі Пастаўшчыну і мясцовыя артысты: удзельнікі ўзорных цыркавой студыі «Каскад» і вакальнай студыі «Юніта» раённага Дома культуры, студыі сучаснай харэаграфіі Sky-dance раённага цэнтра дзяцей і моладзі і брэнд краю — заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь фальклорны ансамбль «Паазер’е».

Ірына Лойка, начальнік аддзела культуры раённага выканаўчага камітэта


Культурная столица Беларуси в 2026 году переедет в Поставы

Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.