Сёлетні год на Пастаўшчыне абяцае быць багатым на культурныя мерапрыемствы. 6—7 чэрвеня Паставы будуць прымаць маштабны рэспубліканскі форум «Вытокі. Крок да Алімпу». Яго арганізатары — Нацыянальны алімпійскі камітэт Рэспублікі Беларусь, Фэдэрацыя прафсаюзаў Беларусі. Цэнтральнай пляцоўкай правядзення спартыўна-культурнага фестывалю стане гарадскі стадыён. У жыхароў раёна будзе магчымасць бліжэй пазнаёміцца з вядомымі спартсменамі, узяць у іх аўтограф і паспрабаваць сябе ў тым ці іншым відзе спорту.
25—27 ліпеня да нас завітаюць удзельнікі XXXV Міжнароднага фестывалю народнай музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік». Запланавана разнастайная фестывальная праграма, разлічаная на гледача рознага ўзросту. Яна падорыць яркія эмоцыі і ўражанні. На свята з’едуцца калектывы і індывідуальныя выканаўцы з усіх абласцей Беларусі і замежжа.