Имя Марины Ковалёнок хорошо известно на Поставщине любителям поэзии

Общество

Імя Марыны Кавалёнак добра вядомае на Пастаўшчыне аматарам паэзіі. Яна згуртавала вакол сябе мясцовых творцаў, узначальвае аматарскае літаратурнае аб’яднанне пры раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці. Яе вершы часта друкуюцца на старонках «Пастаўскага краю». А месяц назад у цэнтральнай раённай бібліятэцы адбылася прэзентацыя зборніка яе вершаў «Імгненні». Ён пяты па ліку ў творчай скарбонцы аўтара.

— Усе сюжэты вершаў — з жыцця, — гаварыла Марына Адамаўна. — А яно ў мяне насычанае. Падзеі, сітуацыі, пачуцці, эмоцыі — усё ператвараецца ў вершаваныя радкі.

Имя Марины Ковалёнок хорошо известно на Поставщине любителям поэзии

Марына працуе прыёмшчыкам заказаў і швачкай у райбыткамбінаце, абслугоўвае ў тым ліку і жыхароў сельскай мясцовасці — Курапольскага сельсавета. Да работы адносіцца з высокай адказнасцю, да сям’і — з любоўю. У яе з мужам Аляксандрам трое дарослых сыноў. А яшчэ яна аддае пяшчоту свайго сэрца старэнькай маці.

Марына не толькі піша добрыя вершы, але і артыстычна іх дэкламуе са сцэны. Нездарма ж журы «Віцебскага лістапада» мінулай восенню адзначыла яе адпаведным дыпломам. Адзначаліся дыпломамі яе вершы і ў конкурсах «Браславская обитель». У планах Марыны Кавалёнак — трапіць сёлета з удзельнікамі літаб’яднання на паэтычную імпрэзу на «Славянскім базары ў Віцебску».

Фаіна Касаткіна



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.