Вкусная, натуральная, качественная: продукцию собственного производства ОАО «Новоселки-Лучай» любят покупатели

Важное Сельское хозяйство

Аматарам якасных мясных вырабаў ужо даўно прыйшлася даспадобы прадукцыя ўласнай вытворчасці ААТ «Навасёлкі-Лучай».

Пачатак ланцужка

Асабіста я і мае знаёмыя аддаём перавагу навасёлкаўскім каўбасам, шашлыку, фаршу, іншым паўфабрыкатам. Нядаўна пабывала ў цэхах сельгаспрадпрыемства і пазнаёмілася з тымі, чыімі рукамі і пад чыім кіраўніцтвам выпускаецца мясная прадукцыя.

Тэхналагічны ланцужок па­чынаецца з забойнага цэха, які некалі належаў ЗАТ «Заазёрнае», потым — прыватнаму гандлёваму ўнітарнаму прадпрыемству «Фрэшфудпак». Чатыры гады таму памяшканні выкупіла ААТ «Навасёлкі-Лучай». Загадчыцай тут Валянціна Ільюшчанка. У яе багаты вопыт работы на вытворчасці.

Вкусная, натуральная, качественная: продукцию собственного производства ОАО «Новоселки-Лучай» любят покупатели

Сюды дастаўляюць свіней, якіх закупляюць у ААТ «Маяк Браслаўскі», і буйную рагатую жывёлу ўласнай гадоўлі. Ветэрынарны ўрач Андрэй Мяжэнін аглядае яе і дае дазвол на забой. Ім займаецца Яўгеній Малюцін. Пасля ў працэс уключаюцца Рамуальд Гінько, Андрэй Вырвіч і Аляксандр Будзіч. Бачылі б вы, як хутка і прафесійна яны працуюць! Наталля Ліпская адказная за выраб натуральнай абалонкі. Механік Анатолій Рыхліцкі сочыць за тым, каб спраўна працавала абсталяванне.

— Работа ва ўсіх нялёгкая, — гаварыла Валянціна Ільюшчанка. — Але ўсе стараюцца. Падабраўся дружны калектыў. Кожны адказна адносіцца да выканання сваіх абавязкаў. За 8-га­дзінную змену на перапрацоўку ў мясны цэх пастаўляем 5-7 тон ялавічыны, каля 3 тон свініны.

— Ад тых, хто працуе ў гэтым цэ­ху, у першую чаргу залежыць якасць ­прадукцыі, якую выпускае сельгаспрадпрыемства, — упэўнены Аляксандр Будзіч. — Таму імкнёмся зрабіць усё хутка і акуратна.

І толькі любові лыжка з верхам

З убойнага цэха свініну і ялавічыну дастаўляюць у мясны ў Навасёлках. Свежыя тушы абвальшчык Дзяніс Каліцкі раз­дзяляе на кавалкі, аддзяляе мяса ад касцей, сарціруе яго па гатунках. Анатолій Панізнік вырабляе фарш, Сяргей Селехаў — каўбасы. Непаўторны водар ім нада­юць спецыі: перац, часнок, кмен. І нiякiх кансервантаў! Усё строга па рэцэпце, хіба дадаецца лыжка з верхам любові да справы. А гэтага «інгрэдыенту» ніколі не бывае замнога. Фасуе мясную прадукцыю Алег Апанасевіч.

Вкусная, натуральная, качественная: продукцию собственного производства ОАО «Новоселки-Лучай» любят покупатели

— Выпускаем 11 відаў паўфабрыкатаў з дадатковай апрацоўкай: тры віды каўбас, два віды фаршу, сардэлькі вараныя і іншае. 6 разоў на тыдзень ў 10 магазінаў гаспадаркі пастаўляецца гэта прадукцыя, а таксама рагу, мяса катлетнае, паляндвіца, субпрадукты. І ўсё разыходзiцца на ўра, — падсумавала загадчыца цэха Алена Талстыка.

2 000 пельменяў за змену

У цэху па выпуску фірменных навасёлкаўскіх пельменяў рупіцца адна Таццяна Вараб’ёва. У дапамогу ёй цестамясільная машына. Пад рукамі — фарш, латкі для гатовай прадукцыі, упаковачны апарат, вагі.

Замешанае з мукі ўласнай вытворчасці цеста раскатваецца і падаецца на спецыяльны стол, раздзяляецца на палоскі, на якія Таццяна раскладвае фарш, загортвае яго ў цеста, лішкі абразае, гатовыя пельмені складвае ў латкі.

Вкусная, натуральная, качественная: продукцию собственного производства ОАО «Новоселки-Лучай» любят покупатели

— У цэху працую шосты год, — апавядала Таццяна Вараб’ёва. — Да гэтага была поварам. Работа, здавалася б, аднастайная, але для мяне не нудная. За змену вырабляю 2 000 штук пельменяў, або 100 кілаграмаў.

У калектыве мяснога цэха 10 чалавек. Дзякуючы зладжанай дружнай камандзе, выкананню тэхналогій і ўзмоцненаму кантролю якасці прадукцыя ААТ «Навасёлкі-Лучай» не залежваецца на вітрынах магазінаў.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.