Сегодня в районном Доме культуры прошла тематическая программа «СТУДЕНТ.by»

Общество

У раённым Доме культуры прайшла традыцыйная сустрэча першакурснікаў з навучэнцамі школ горада «Студэнт.by»

Педагог, юрыст, палітолаг

Да ўдзелу ў ёй запрасіла маладых людзей, якіх ведаю па актыўнасці ўдзелу іх у нашых мерапрыемствах. Сабралася 10 першакурснікаў розных вышэйшых навучальных устаноў. Як жа змянілі паўгода вучобы ўчарашніх школьнікаў! Яны сталі амбіцыйнымі, мэтанакіраванымі.

Анастасія Каравацкая была адной з найлепшых ­удзельніц ваенна-патрыятычнага клуба СШ №4 імя В. Ф. Франтова. Я была ўпэўненая, што дзяўчына стане ваеннаслужачай. А яна паступіла ў Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М. Танка. Прызналася, што вельмі любіць дзяцей. Яе будучая спецыяльнасць — педагог-бакалаўр. Немалаважным пры выбары прафесіі стала тое, што бабуля і цётка Насці — педагогі. Прыемна было пачуць, што і ва ўніверсітэце дзяўчына актыўная ў грамадскім жыцці.

Кацярына Нямірская прыцягвала ўвагу прысутных найперш ваеннай формай. Гэта прыгожая, спартыўная і ў той жа час далікатная дзяўчына — студэнтка ваеннага факультэта Белдзяржуніверсітэта. Каця будзе займацца геаінфармацыйнымі сістэмамі: зборам, апрацоўкай і аналізам геаграфічных даных. Пра тое, што такое паліталогія і чым займаюцца палітолагі, расказала Арына Емяльянава, якая вучыцца ў Інстытуце сацыяльнай дзяржаўнай адукацыі Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта. Віялета Татун лічыць цікавай і запатрабаванай прафесію юрыста, таму выбрала юрыдычны факультэт Белдзяржуніверсітэта.

Сегодня в районном Доме культуры прошла тематическая программа «СТУДЕНТ.by»

Сегодня в районном Доме культуры прошла тематическая программа «СТУДЕНТ.by»

Сегодня в районном Доме культуры прошла тематическая программа «СТУДЕНТ.by»

Найлепшыя ў вучобе, актыўныя ў жыцці

Эканаміст-менеджар — будучая прафесія Аляксея Апанасевіча. Ён вучыцца на факультэце прадпрымальніцтва і кіравання Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага ўніверсітэта. Механіка-тэхналагічны факультэт лічыцца адным з самых прэстыжных у Полацкім дзяржаўным універсітэце. Тут спецыяльнасць, звязаную з перапрацоўкай нафты і газу, набывае Дзіяна Мацкевіч, якая на цэнтралізаваным тэсціраванні набрала 299 балаў. Дзяўчына займаецца сучаснымі танцамі, разам з выпускніком СШ №3 Русланам Кузміцкім ва ўніверсітэце арганізавалі тэатральную студыю і ў сакавіку плануюць паказаць прэм’еру спектакля «Незвычайны цуд».

Раней работнікамі аптэкі былі ў асноўным жанчыны. Апошнім часам прафесіі фармацэўта, правізара нярэдка выбіраюць і мужчыны. Сярод іх Раман Сарокін. Падчас вучобы ў школе хлопец любіў хімію. Цяпер веды паглыбляе ў Віцебскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце. Рома захапляецца музыкай. І падчас сустрэчы парадаваў прысутных ігрой на гітары і выкананнем песні «Раёны, кварталы…»

Сегодня в районном Доме культуры прошла тематическая программа «СТУДЕНТ.by»

Сегодня в районном Доме культуры прошла тематическая программа «СТУДЕНТ.by»

Сегодня в районном Доме культуры прошла тематическая программа «СТУДЕНТ.by»

Прафесія ў спадчыну

Вельмі часта дзецям ад баць­коў перадаюцца не толькі гены, рысы твару і характару, інтэлектуальныя здольнасці, але і пэўныя схільнасці. Менавіта па слядах сваіх мам пайшлі Ганна Вяршыніна і Ксенія Макарэвіч. Першая — студэнтка факультэта «Лячэбная справа» Віцебскага дзяржаўнага медуніверсітэта, другая — педыятрычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага медуніверсітэта ў Мінску. Ксенія не толькі старанна рыхтавалася да першай сесіі, але і паспела напісаць навуковую работу. Дзяўчаты сумяшчаюць вучобу з заняткамі мастацкай самадзейнасцю, спортам. Аня прайшла праслухоўванне ва ўніверсітэцкую групу «Тандэм» і ўжо выступала ў яе складзе. А нашых гледачоў парадавала песняй «Ещё люблю».

Выпускнік СШ №1 Арцём Марціновіч — удзельнік аднаго з папулярных конкурсаў «Неўтаймоўныя амуры», які штогод праводзім у нашым Доме культуры. Сёння ён — студэнт энергетычнага факультэта Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта. Энергетыка — сфера перспектыўная. Бацька хлопца працуе дыспетчарам Пастаўскага РЭС. Сюды плануе ўладкавацца і Арцём.

У глядзельнай зале былі тыя, каму сёлета прыйдзецца здаваць выпускныя экзамены і вызначыцца з выбарам прафесіі. Навучэнцам школ было цікава даведацца, чаму нашы госці выбралі тую ці іншую прафесію, пачуць уражанні ад знаёмства з аднакурснікамі, пра рэаліі студэнцкага жыцця. Упэўненая, для іх карыснай была кожная парада.

Фото Натальи Налей

Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.