Работники стоматологического отделения поликлиники ЦРБ заботятся о красивых улыбках поставчан

Здравоохранение

9 лютага сваё неафіцыйнае прафесійнае свята — Міжнародны дзень стаматолага — адзначылі ўрачы, якія клапоцяцца пра прыгажосць нашых усмешак. У ліку іншых віншаванні прымалі і работнікі стаматалагічнага аддзялення паліклінікі Пастаўскай ЦРБ пад кіраўніцтвам Аксаны Герасімавай.

Не толькі дзеці, але і многія дарослыя не любяць паходы да стаматолага і стараюцца іх пазбягаць. Некаторыя адчуваюць сапраўдны стрэс ужо пры адным выглядзе бормашыны. Між тым баяцца не варта. Сёння лячыць зубы можна практычна без непрыемных адчуванняў і болю дзякуючы сучаснаму абсталяванню і анестэтыкам. Маюцца яны і ў пастаўскай паліклініцы.

— У 2022 годзе ў нашым аддзяленні праведзены капітальны рамонт, — расказвала Аксана Станіславаўна. — За сродкі раённага бюджэту набыты дзве новыя стаматалагічныя ўстаноўкі з эрганамічнымі крэсламі, камфортнымі для пацыентаў і работы ўрача. У іх ёсць нават спецыяльная опцыя: можна ўключыць прыемную музыку, якая дапаможа расслабіцца. Устаноўкі знаходзяцца ў кабінетах прыёму дарослага насельніцтва. Сёлета плануем купіць яшчэ адну. Забяспечаны мы і сучаснымі кампазітнымі матэрыяламі для рэстаўрацыі зубоў. Можна паста­віць нават фотапалімерную пломбу, але гэта паслуга платная.

Работники стоматологического отделения поликлиники ЦРБ заботятся о красивых улыбках поставчан

Усе спецыялісты, якія працуюць у аддзяленні, маюць багаты вопыт работы — у прафесіі больш за 15 гадоў. Ёсць таксама тыя, хто аддаў ёй 30 і нават 40 гадоў і не спяшаецца развітвацца з калектывам. Вопытная і маладая загадчыца. У цэнтральную райбальніцу Аксана Герасімава прыйшла ў 2005 годзе пасля заканчэння Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Доўгі час працавала звычайным стаматолагам, у тым ліку тры гады вяла прыём пацыентаў у Камайскай участковай бальніцы. У 2023-м узначаліла аддзяленне, працягваючы прымаць хворых. Па выніках работы за 2022 год яна была прызнана найлепшым урачом ЦРБ.

Падчас размовы Аксана Станіславаўна не раз закранала тэму прафілактыкі хвароб зубоў, падкрэсліваючы важнасць паходаў да стаматолагаў.

Наведваць урача трэба не радзей чым раз на паўгода для таго, каб ён правёў прафілактычны агляд і неабходныя маніпуляцыі. Важна таксама рэгулярна і правільна чысціць зубы, у тым ліку маленькім дзецям. На жаль, як паказвае практыка, многія бацькі не прывіваюць сваім малым гэты навык і ў выніку атрымліваюць карыес. А між тым аснова прыгожай усмешкі закладваецца ў дзяцінстве, — заўважыла доктар.

Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.