Работница Поставского молочного завода Оксана Силанова создаёт шедевры из сыра

Общество

Безумоўна, у мініяцюры. «Будаўнічы» матэрыял на яе выраб выкарыстаны незвычайны — сыр. А творча папрацавала над ім рабочая Пастаўскага малочнага завода Аксана Сіланава.

Пасля таго, як я ўбачыла фотаздымак крамлёўскай вежы, зробленай з сыру, і захапілася ёй, а потым у TikТоk завірусілася відэа з гэтым арыгінальным вырабам, не магла не сустрэцца з Аксанай Сяргееўнай.

Работница Поставского молочного завода Оксана Силанова создаёт шедевры из сыра

— Карвінг — маё хобі, — расказвала жанчына. — Пачынала выразаць з агародніны і садавіны, калі працавала ў рэстаране «Світанак». 14 гадоў назад перайшла на малочны завод. Працую тут кастэлянкай: збіраю і аддаю ў пральню спецвопратку, потым вымытую і адпрасаваную развешваю на плечыках па шафах. Калі якой-небудзь рэчы патрабуецца рамонт, саджуся за швейную машынку. Абавязкі нескладаныя, але клопатаў хапае.

Работница Поставского молочного завода Оксана Силанова создаёт шедевры из сыра

Тым не менш Аксана паспявае і карвінгам займацца. Яна не лічыцца з асабістым часам, можа і абедзенны перапынак выкарыстаць, і пасля работы затрымацца. Карпее над вырабамі не для сябе, а для прадпрыемства. На заво­дзе часта бываюць розныя дэлегацыі, ладзяцца дэгустацыі, прадпрыемства ўдзельнічае ў прэстыжных выставах, і важна прыгожа, арыгінальна паказаць сваю прадукцыю. Таму творчасць Аксаны Сіланавай заўсёды запатрабаваная. Без яе ўмелых рук не абыходзяцца завадчане, калі прымаюць на прадпрыемстве гасцей, ла­дзяць святы, удзельнічаюць у турыстычных злётах і іншых мерапрыемствах. Ніхто не накрые так прыгожа стол, як яна. А як арыгінальна разам з Наталляй Вісоцкас упрыгожылі перад навагоднімі святамі заводскі пакой адпачынку!

Работница Поставского молочного завода Оксана Силанова создаёт шедевры из сыра

— Памятаю, як з дапамогай толькі каўпачка ад шарыкавай ручкі і ножыка са сточаным лязом выразала з сыру першую мышку і надпіс на ёй «Я люблю сыр», — узгадвае жанчына. — Мышка пабывала на выставе «Белагра» ў Мінску, а я атрымала на заводзе прэмію. За яе купіла набор інструментаў для карвінгу, якім і карыстаюся.

Падказкі, як выразаць тую ці іншую фігурку, Аксана знаходзіць у інтэрнэце. Сёлета, калі завадчане рыхтаваліся да міжнароднай выстаўкі «Прадэкспа-2025», начальнік аддзела збыту прадпрыемства Алена Антаневіч прапанавала ёй выразаць з сыру крамлёўскую вежу.

Работница Поставского молочного завода Оксана Силанова создаёт шедевры из сыра

— Я ні разу не была ў Маскве і Крэмль бачыла толькі па тэлевізары, — прызнаецца мая суразмоўца. — Стала дэталёва вывучаць яго пабудову ў інтэрнэце, і сёння з заплюшчанымі вачыма магу расказаць, дзе што знаходзіцца. Працаваць з такой субстанцыяй, як сыр, складана. Многія дэталі выразала асобна, а потым збірала, як канструктар. У Маскву выраб везлі ў ра­забраным выглядзе, таму хапіла клопатаў са зборкай, хоць я ўсё падрабязна распісала і адправіла фотаздымкі ў розных ракурсах.

— Крэмль з сыру выклікаў захапленне ва ўдзельнікаў выстаўкі і масквічоў, — расказвала Алена Антановіч, вярнуўшыся з расійскай сталіцы. — Назад мы яго не прывезлі: масквічы папрасілі падарыць у якасці экспаната ў музей. Як было адмовіць?

Работница Поставского молочного завода Оксана Силанова создаёт шедевры из сыра

А мне застаецца дадаць, што ў свой час Аксана скончыла Пастаўскае СПТВ-165, атрымала прафесіі повара, швачкі, плода­агародніка, якія таксама спатрэбіліся, бо сям’я мае дачу. Муж Дзмітрый таксама працуе на малочным заводзе. Фотаздымкі Аксаны і Дзмітрыя заносіліся на Дошку гонару прадпрыемства.

Фаіна Касаткіна



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.