Об учебе, работе и технологии. В СШ №1 прошла ярмарка целевой подготовки

Образование

Прыцягнуць моладзь у сельскую гаспадарку — стратэгічная задача для кіраўніцтва раёна. З гэтай мэтай у мінулую суботу ў СШ 1 прайшоў кірмаш мэтавай падрыхтоўкі.

Об учебе, работе и технологии. В СШ №1 прошла ярмарка целевой подготовки

У актавай зале сабраліся вучні аграрных класаў школ раёна. З прывітальным словам да іх звярнуўся першы намеснік старшыні райвыканкама Генадзій Лютынскі, які ў свой час скончыў Віцебскую ветэрынарную акадэмію, прайшоў шлях ад ветурача да начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама. Ён адзначыў, што за апошні час значна змяніліся і ўмовы паступлення ў ВНУ і ўмовы работы ў сельскай гаспадарцы.

Об учебе, работе и технологии. В СШ №1 прошла ярмарка целевой подготовки

Пастаўшчына, як і ўвесь Пры­дзвінскі край, лічыцца зонай рызыкоўнага земляробства. Але і ў нас ёсць сельгаспрадпрыемствы, дзе ўкаранёны перадавыя тэхналогіі, працуюць высакакласныя спецыялісты, якія дабіваюцца высокіх вынікаў як у раслінаводстве, так і ў жывёлагадоўлі. Выпускнікі школ маюць магчымасць заключыць мэтавы дагавор на вучобу з любой гаспадаркай раёна, які гарантуе даплату да стыпендыі, першае рабочае месца і іншае.

Об учебе, работе и технологии. В СШ №1 прошла ярмарка целевой подготовки

Дэкан аграмеханічнага факультэта БДАТУ Віктар Лоўкіс, дацэнт кафедры генетыкі і развядзення сельскагаспадарчай жывёлы Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны Надзея Фурс, выкладчык аграрнага каледжа гэтай навучальнай установы Вікторыя Лук’янава, намеснік дырэктара па вучэбна-вытворчай рабоце Пастаўскага дзяржкаледжа Наталля Лятоха падрабязна расказалі пра спецыяльнасці, якія прапануюць іх установы, умовы паступлення, навучання, пражывання. Дырэктар ААТ «Сцяг Перамогі-агра» Максім Чагарын расказаў пра сваю вучобу ў пастаўскім каледжы, БДАТУ, работу ў сельскай гаспадарцы.

Об учебе, работе и технологии. В СШ №1 прошла ярмарка целевой подготовки

Затым усе ахвотныя маглі задаць пытанні прадстаўнікам навучальных устаноў.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.