Незабываемые эмоции и море воспоминаний подарил вечер встречи с выпускниками

Общество

Як і кожны год, у першую суботу лютага ў пастаўскай СШ №1 было асабліва мнагалюдна. На сустрэчу з дзяцінствам і юнацтвам прыйшлі былыя выпускнікі. Галоўнымі героямі вечара сталі тыя, хто скончыў навучальную ўстанову 40 гадоў назад.

— Тады дзясятых класаў у нашай школе было ажно пяць, і ў іх — 150 вучняў, — расказвала выпускніца 1985 года Марына Пяткоўская (да замуства — Пронька).

Незабываемые эмоции и море воспоминаний подарил вечер встречи с выпускниками

Яе любоў да школы асаблівая і пацвярджаецца тым, што яна выбрала прафесію педагога. Скончыўшы Віцебскі педінстытут, працавала ў СШ №5, гімназіі, а з гэтага навучальнага года — у першай школе. Дарэчы, настаўнікамі сталі і многія іншыя выпускнікі.

— З розных прычын далёка не ўсе змаглі прыехаць на сустрэчу. Кантактавалі з імі па тэлефоне, адпраўлялі відэа. Яны нам зайздросцілі, бо эмоцый у нас было цераз край! — працягвала расказваць Марына Мікалаеўна. — Пачынаючы з таго, як падымаліся на сцэну, расказвалі пра сябе, адказвалі на пытанні, давалі інтэрв’ю карэспандэнту мясцовага тэлебачання і заканчваючы вечарам адпачынку ў рэстаране «Світанак», а потым размовамі да раніцы ў нашай аднакласніцы Наташы Радзько. Дарэчы, у рэстаране адпачывалі і вучні, у якіх я была класным кіраўніком і якія скончылі СШ №5 30 гадоў назад. Прыемна было сустрэцца.

Незабываемые эмоции и море воспоминаний подарил вечер встречи с выпускниками

Многія з выпуску 40-гадовай даўнасці жывуць у Паставах, Віцебску, Мінску, іншых гарадах. Шырокі спектр прафесій, якія яны выбралі, працуюць на розных пасадах. Напрыклад, Алена Клямята (прозвішчы былых выпускніц дзявочыя) загадвае дзіцячым інфекцыйным аддзяленнем адной з мінскіх бальніц, Іна Лумпава — загадчыца дзіцячага садка ў Віцебску, Алена Фярковіч — банкаўскі работнік, Лілія Адамовіч — педагог, Юрый Анкіп і Віталій Дзісько сталі афіцэрамі. Пералік можна працягваць і працягваць. А галоўнае тое, што ўсе знайшлі сваю дарогу ў жыцці, стварылі сем’і, нарадзілі і выхавалі дзяцей, якія ўжо сталі дарослымі. І што ў іх сэрцах нават праз дзесяцігоддзі жыве ўдзячнасць настаўнікам — тым людзям, якія не толькі давалі ім веды, але і вучылі жыццю.

Фаіна Касаткіна
Фота даслала Марына Пяткоўская



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.