Как укрепить иммунитет в сезон простуд, рассказала главный санитарный врач района Светлана Рассеева

Здравоохранение

З сярэдзіны восені і да вясны нас атакуе вялікая колькасць рэспіраторна-вірусных інфекцый. Супрацьстаяць ім дапамагае вакцынацыя. Разам з тым вялікую ролю адыгрываюць унутраныя рэсурсы арганізма — прыродны імунітэт. Пра тое, як умацаваць яго ў сезон прастуд, гутарым з галоўным санітарным урачом раёна Святланай РАССЕЕВАЙ.

Как укрепить иммунитет в сезон простуд, рассказала главный санитарный врач района Светлана Рассеева— Святлана Анатольеўна, якія існуюць спосабы ўмацавання імунітэту?

— Яны добра вядомыя кожнаму. Гэта загартоўванне, заняткі фізкультурай і спортам, правільны распарадак дня, дастатковы сон і інш. Але я спынюся на правільным харчаванні. І пачаць хачу з дзяцей — яны найбольш схільныя да рэспіраторна-вірусных захворванняў з-за яшчэ недасканалага імунітэту. Таму бацькам трэба вельмі ўважліва адносіцца да арганізацыі іх харчавання. Яно павінна быць рацыянальным і разнастайным.

Дзеці, якія ходзяць у сад і школу, харчуюцца там. Але перад школай дзіця трэба абавязкова пакарміць. Гэта ні ў якім выпадку не павінны быць хуткія вугляводы — булачка, пірожнае з чаем. Яны хутка засвойваюцца, паднімаюць узровень цукру ў крыві, а затым гэтак жа хутка наступае адчуванне голаду. Аптымальнымі будуць вараныя або смажаныя яйкі, геркулесавая, грэцкая ці прасяная каша, звараная на малацэ з дабаўленнем масла.

Пасля школы дзіця павінна паабедаць. Многія любяць сасіскі з пюрэ. Але гэта не ёсць здаровая ежа, і карысці арганізму яна не прынясе. У адрозненне ад супу з агародніны, прыгатаванага на індычцы, курыцы, поснай свініне або ялавічыне. На другое можна падаць гарнір і нятлустае мяса. А запіць найлепш кампотам з дамашніх замарожаных ягад і садавіны. Для вячэры ідэальныя лёгкая салата, рыба і любы кісламалочны напітак: кефір, ёгурт, ражанка і інш. Яны вельмі добра стымулююць выпрацоўку карыснай мікрафлоры ў кішэчніку. А менавіта там і фарміруецца наш імунітэт.

Как укрепить иммунитет в сезон простуд, рассказала главный санитарный врач района Светлана Рассеева

Как укрепить иммунитет в сезон простуд, рассказала главный санитарный врач района Светлана Рассеева— Якім павінна быць правільнае харчаванне дарослых?

— Таксама рацыянальным з выключэннем тлустага мяса. Увогуле, ужываць мяса трэба ўмерана, як і сала, сметанковае масла. Зусім без масла нельга абысціся: яно ўтрымлівае вялікую колькасць вітамінаў і карысных рэчываў. Але намазвайце яго на бутэрброд тонкім слоем. Што да сала — а размова пра салёнае, — норма для дарослага чалавека складае 30 грамаў на дзень. З гэтай колькасцю ён атрымлівае ўсе неабходныя мікраэлементы і рэчывы, у тым ліку арахідонавую кіслату, якая не выпрацоўваецца ў арганізме. Не злоўжывайце перапрацаванымі прадуктамі, у прыватнасці вэнджанінай. У працэсе яе прыгатавання ідзе насычэнне рознымі хімічнымі рэчывамі: глутаматамі, фасфатамі, нітратамі.

Вельмі карысная рыба, асабліва марская. Пры гэтым дарагая фарэль і танны мінтай або хек утрымліваюць аднолькавы набор карысных рэчываў. Не забывайце ўключаць у рацыён садавіну і агародніну. Дзіця павінна з’ядаць іх 250-300 грамаў за дзень, дарослы — 400 грамаў. Але запомніце, што бульба сюды не ўваходзіць.

Как укрепить иммунитет в сезон простуд, рассказала главный санитарный врач района Светлана Рассеева— А ў якіх прадуктах найбольш вітамінаў?

— Для імунітэту вельмі важны вітамін С. Багатыя на яго чырвоны салодкі перац, чорныя парэчкі, цытрусавыя, журавіны. Лідарам жа з’яўляецца квашаная капуста. Менавіта ферментаваная садавіна і агародніна — квашаныя капуста, яблыкі, салёныя агуркі, кабачкі, памідоры — самыя карысныя. Каб максімальна захаваць вітаміны і круглы год насычаць імі арганізм, летам і восенню нарыхтоўвайце ягады, садавіну і агародніну — квасьце, саліце, замарожвайце, сушыце.

Как укрепить иммунитет в сезон простуд, рассказала главный санитарный врач района Светлана Рассеева— Ці дастаткова арганізму вітамінаў з прадуктаў?

— Летам і восенню — так. А вось зімой і вясной трэба прымаць аптэчныя вітаміны, і лепш тыя, дзе ёсць таксама мікраэлементы і мінералы. Сёння іх вялікі выбар. Лічу, не варта купляць комплексы з вельмі шырокім саставам. Некаторыя вітаміны і мікраэлементы нельга ўжываць разам, і ў комплексе яны будуць нейтралізаваць дзеянне адно аднаго. Выбірайце базавы састаў. Але там абавязкова павінны быць вітаміны А, С і групы В. Апошнія патрэбныя для таго, каб арганізм змагаўся са стрэсам. А нічога так не разбурае імунітэт, як стрэс.

У асенне-зімовы перыяд мала сонечных дзён. І мы адчуваем недахоп вітаміну D, неабходнага для фарміравання імунітэту і трываласці апорна-мышачнай сістэмы. Прымаць яго важна ў першую чаргу дзецям.

Бацькам школьнікаў і дзетсадаўцаў не трэба забываць, што пастановамі і законамі аб дзіцячым харчаванні нарміруецца вітамінізацыя ежы. І значную колькасць вітаміну С дзіця атрымлівае, калі харчуецца ва ўстанове адукацыі. Таму, купіўшы аскарбінку ў аптэцы, вельмі рацыянальна давайце дзецям. Памятайце: лішак вітамінаў яшчэ больш шкодны, чым іх недахоп.

Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.