В семье Марии и Ивана Баторы бережно хранятся самотканые ковры, вышивки, скатерти, рушники

Общество

Вельмі насычанай атрымалася мая нядаўняя паездка ў Валкі. Было столькі сустрэч, што не ўсё ўбачанае і пачутае змясцілася ў газетны разварот, адведзены пад рэдакцыйны праект «Вёсачка». Таму працягваю знаёміць з валкоўцамі.

Заходжу ў дом да Марыі і Івана Баторы — і нібы на выставу народнай творчасці трапляю: саматканыя дываны, вышыўкі, абрусы, ручнікі, сурвэткі, падушачкі…

В семье Марии и Ивана Баторы бережно хранятся самотканые ковры, вышивки, скатерти, рушники

— Я спецыяльна расклала ўсё, каб вы ўбачылі, — прызналася Марыя Васільеўна. — Гэта спадчына ад маёй маці, свекрыві і стрыечнай сястры, якая памерла ў 25-гадовым узросце. Не выкінула ніводнай рэчы, берагу як памяць пра дарагіх людзей. Перамываю, перасушваю, любуюся. Шкада, што зараз такое не ў модзе.

В семье Марии и Ивана Баторы бережно хранятся самотканые ковры, вышивки, скатерти, рушники

А раней жа рукадзелле вельмі цанілася. Марыіна маці гафтавала і малявала насценныя дываны, свякроў вышывала. Сама Марыя шыла шапкі, а Іван здабываў на іх выраб лясных пушных звяроў — ён быў заўзятым паляўнічым. У цяперашнім узросце Іван Іванавіч выходзіць толькі на «ціхае паляванне» — любіць збіраць грыбы і ягады. Марыя Васільеўна не можа скласці мужу кампанію, бо баляць ногі. Затое з задавальненнем гаспадарыць на кухні.

В семье Марии и Ивана Баторы бережно хранятся самотканые ковры, вышивки, скатерти, рушники

Быў час, калі Баторы трымалі дзвюх кароў, шэсць свіней на мяса і свінаматку, курэй, качак. Забяспечвалі малочнымі і мяснымі прадуктамі сваю сям’ю, частку прадавалі. Але сышлі гады, падступілі хваробы — і сёння ў іх няма ніякай жыўнасці. Садзяць невялікі агарод, шмат месца адводзяць пад кветкі.

В семье Марии и Ивана Баторы бережно хранятся самотканые ковры, вышивки, скатерти, рушники

Іван Іванавіч 30 гадоў адпрацаваў у калгасе шафёрам, 10 сезонаў убіраў на камбайне збажыну. Марыя Васільеўна — былы работнік бухгалтэрыі. Ужо два дзесяцігоддзі абое на пенсіі. У Валках жывуць і іх сыны з сем’ямі. Абодва працуюць у Глыбокім: Аляксей — у паштовай сувязі, Андрэй — на малочнакансервавым камбінаце. Адна нявестка — старшыня сельскага Савета, другая — страхавы агент. Два дарослыя ўнукі ўладкаваліся ў Мінску, яшчэ адзін — дальнабойшчык.

В семье Марии и Ивана Баторы бережно хранятся самотканые ковры, вышивки, скатерти, рушники

— Вы, маладыя, хочаце мець усё і адразу. Але так не бывае, усё здабываецца працай і паступова, — вучаць унукаў бабуля і дзядуля, але заўсёды сустракаюць іх з радасцю.

В семье Марии и Ивана Баторы бережно хранятся самотканые ковры, вышивки, скатерти, рушники

— Мы любім бываць у бацькоў, — дзялілася нявестка Таіса. — А ў святы збіраемся ў іх усе. Маці выдатна гатуе, таму сталы заўсёды багатыя. Але галоўнае — блізкасць духу і шчырыя адносіны.

Сапраўды, хіба гэта не шчасце, калі ўсе родныя як адно цэлае і калі ў сям’і жыве ўдзячная памяць пра продкаў.

Фаіна Касаткіна



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.