У нашей Снегурочки золотые руки. Рассказываем, кто и как создаёт новогоднее убранство «ПК»

Общество

Завяршыліся калядныя і навагоднія святы. Прырода не аздобіла іх бялюткім снегам, не ўзбадзёрыла марозам, паскупілася і на сонца. Нягледзячы на гэта, пастаўчане пастараліся сустрэць 2025 год прыгожа. Маю на ўвазе святочнае афармленне плошчаў, вуліц, будынкаў. Мы нямала пісалі пра гэта, змяшчалі на старонках «ПК» фотаздымкі.

— А чаму не пакажаце ў газеце, як цудоўна ўпрыгожаны будынак рэдакцыі? — задала мне пытанне адна з чытачак «Пастаўскага краю».

У нашей Снегурочки золотые руки. Рассказываем, кто и как создаёт новогоднее убранство «ПК» У нашей Снегурочки золотые руки. Рассказываем, кто и как создаёт новогоднее убранство «ПК»

— Можа, хто палічыць гэта нясціплым… — завагалася я.

Але калегі пераканалі, што ўсё-такі варта «раскрыць карты», тым больш што ў раённым конкурсе на найлепшае святочнае афармленне нашай рэдакцыі ў адной з намінацый прысуджана 3-е месца.

Пачну з таго, што працытую некалькі пісем, якія прыйшлі на нашу электронную пошту: «Я — за рэдакцыю. Вельмі ўтульна зроблена падсветка», «Як у вас прыгожа! Нават лепш, чым у Амерыцы», «Гэта маленькі свет казкі. Дзякуй, што дорыце эмоцыі не толькі ад радкоў у газеце, але і захапленне ад агеньчыкаў, якія радуюць нашы сэрцы і вочы дзяцей». А колькі вусных водзываў пачуў кожны з нас, рэдакцыйных работнікаў, пра святочнае афармленне будынка! «Супер!», «Класна!», «Крута!», «Стыльна!» — захапляліся людзі.

У нашей Снегурочки золотые руки. Рассказываем, кто и как создаёт новогоднее убранство «ПК»

— Напэўна, шмат грошай затрацілі на гэта? — зазначыў хтосьці.

Няшмат і не за адзін год. Купілі электрычныя гірлянды і гірлянды са штучных галінак елкі, крыху недарагіх цацак. Усё іншае — сваё, прычым зробленае адным нашым супрацоўнікам — рэдактарам інтэрнэт-рэсурсу Наталляй Налей. Колькі часу і працы спатрэбілася на гэта, ведае толькі яна сама. Але не шкадуе ні таго, ні другога, бо вельмі захапляецца рукатворнай творчасцю. Жартам я называю яе, сваю маладую калегу, Снягуркай (дарэчы, некалі яна выступала ў гэтай ролі). Дык вось, у нашай Снягуркі залатыя рукі. Яна шые, вяжа, вырабляе ўпрыгажэнні з эпаксіднай смалы, з бісеру — дрэўцы, кветкі, калье. Стварае карціны з алмазнай мазаікі, займаецца выцінанкай і пляценнем з папяровай лазы. А які яна непераўзыдзены кулінар!

У нашей Снегурочки золотые руки. Рассказываем, кто и как создаёт новогоднее убранство «ПК»

З кожным годам папаўняецца і рэдакцыйная скарбонка Наташыных вырабаў. На гірлянды з галінак елкі, якія абрамляюць вокны, і туі, высаджаныя перад будынкам, «узляцелі» яе сняжынкі з пластыку, банцікі са стужак. На падаконніках прымасціліся домікі, алені, дрэўцы, выразаныя з пластыку, на вокнах — шарыкі з нітак. А ля ўваходных дзвярэй — кампазіцыі з ядлоўцу, шыпшыны, мху, шышак, сухіх галінак.

У нашей Снегурочки золотые руки. Рассказываем, кто и как создаёт новогоднее убранство «ПК»

Менавіта дзякуючы самаробнаму дэкору рэдакцыя выглядае стыльна нават днём, без ілюмінацыі. Тым самым выгадна адрозніваецца ад іншых будынкаў, прыцягвае да сябе ўвагу, многія ахвотна фатаграфуюцца на яе фоне.

…Што да 3-га месца ў раённым конкурсе, то ўспрымем яго як 1-е, бо з нейкіх прычын 1-е і 2-е ўвогуле не прысуджаліся. Зрэшты, не гэта галоўнае…

Фаіна Касаткіна



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.