Председатель райисполкома Сергей Чепик встретился с коллективом районного отдела внутренних дел

Местная власть

Менш за два тыдні застаецца да выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Электаральная кампанія выходзіць на фінішную прамую. У гэты час у рамках інфармацыйна-растлумачальнай работы з насельніцтвам кіраўніцтва раёна праводзіць сустрэчы з працоўнымі калектывамі Пастаўшчыны. 10 студзеня ў раённы аддзел унутраных спраў адправіўся старшыня райвыканкама Сяргей Чэпік.

У актавай зале РАУС сабраўся амаль увесь асабовы склад райаддзела на чале з яго начальнікам Дзмітрыем Куталёвым. Прыйшлі таксама пракурор раёна Аляксандр Козіч і старшыня суда Наталля Жукава. Вітаючы прысутных, Сяргей Васільевіч адзначыў, што напярэдадні выбараў і падчас іх на плечы работнікаў праваахоўных органаў кладзецца вялікая нагрузка па забеспячэнні законнасці і грамадскага парадку. Многія міліцыянеры будуць кругласутачна дзяжурыць на выбарчых участках, большасць — не ўпершыню, таму добра знаёмыя з пастаўленымі задачамі. У тым, што яны будуць выкананы, кіраўнік раёна не сумняваецца. Размову ён павёў крыху пра іншае.

Председатель райисполкома Сергей Чепик встретился с коллективом районного отдела внутренних дел

— Я звяртаюся да вас не толькі як да праваахоўнікаў, але і як да звычайных грама­дзян, якія будуць галасаваць, — гаварыў Сяргей Чэпік. — Сёння шмат інфармацыйных укідаў, якія абсалютна не адпавядаюць рэчаіснасці. У іх вы павінны ўмець разбірацца самі і дапамагчы разабрацца іншым. Усе мы памятаем няпросты 2020 год, які паказаў, што ў нас нямала, так бы мовіць, апанентаў, праціўнікаў дзеючай улады. Вы бачыце, што адбываецца вакол Беларусі, у нашых паўднёвых суседзяў. Усё гэта — наступствы таго, што пачынаючы з 2014 года ўлада ва Украіне была не гатовая адстойваць інтарэсы простых людзей, паддалася на хітрасці кіраўнікоў некаторых заходніх краін. У нас з нашым Прэзідэнтам, выбудаванай вертыкаллю ўлады, праваахоўнымі органамі гэтага не можа быць. Мы ўважліва адсочваем усе дзеянні апанентаў.

Далей старшыня райвыканкама акцэнтаваў увагу на тым, колькі зроблена за 30 гадоў кіравання Рэспублікай Беларусь Аляксандрам Лукашэнкам. Ён узгадаў, як сам у 1992 годзе, скончыўшы Горацкую сельскагаспадарчую акадэмію, прыйшоў працаваць на адно з сельгаспрадпрыемстваў у Лепельскім раёне. Час тады быў вельмі няпросты. Зарплату атрымлівалі раз за 3 месяцы, і то макаронай, тушонкай, рэчамі. Праз год будучы кіраўнік раёна пераехаў на Пастаўшчыну, уладкаваўся ў аграсэрвіс. І тут сітуацыя была не лепшай.

— Сёння мы далёка адышлі ад тых праблем, — працягваў Сяргей Васільевіч. — Рэалізацыя прадукцыі сельгаспрадпрыемстваў на знешнім рынку за апошні год склала амаль 9 мільярдаў долараў. Значыць, беларускія прадукты запатрабаваныя, і нездарма Прэзідэнт удзяляе вялікую ўвагу развіццю сельскагаспадарчай і перапрацоўчай прамысловасці. У нас пабудаваны цудоўныя мяса- і малакаперапрацоўчыя прадпрыемствы. Узяць, напрыклад, Пастаўскі малочны завод, які пастаянна развіваецца, павялічвае свае магутнасці. І ёсць вынік. Прадпрыемства працуе эканамічна эфектыўна, сярэдняя зарплата работнікаў складае каля 2,5 тысячы рублёў, яны маюць добры сацыяльны пакет.

Вельмі шмат укладваецца ў сацыяльную сферу. На яе ідзе 42% рэспубліканскага бюджэту.

Узводзіцца жыллё, у першую чаргу для шматдзетных сем’яў, будуюцца і рамантуюцца дзіцячыя сады, школы, спартыўныя аб’екты, бальніцы… Усё гэта робіцца і на Пастаўшчыне, пра што таксама гаварыў Сяргей Чэпік, адзначыўшы: вялікія планы і на 2025 год.

Безумоўна, ёсць у нас і праблемы. Адна з іх — недахоп рабочых рук па ўсіх спецыяльнасцях з-за змяншэння эканамічна актыўнага насельніцтва. Гэта адбываецца галоўным чынам з прычыны міграцыі моладзі ў буйныя гарады. Пры тым што ў кожным раённым цэнтры Беларусі ёсць магчымасці для самарэалізацыі і развіцця маладых лю­дзей, упэўнены выступоўца.

— Праблем хапае. Але каму, як не нам, вырашаць іх на месцах? — задаў рытарычнае пытанне старшыня райвыканкама і прадоўжыў: — Час выбраў нас. Будзем з аптымізмам глядзець у будучыню, зробім правільны выбар! Трэба берагчы тое, што маем, і будаваць мірную, светлую, эканамічна моцную краіну.

Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.