Поставчанка Ольга Лисицкая победила в конкурсе Витебского областного управления МЧС «Суперстар»

Общество

Напярэдадні Новага года да пастаўчанкі Вольгі Лісіцкай наведаўся пажарны Дзед Мароз, каб уручыць ёй дыплом за перамогу ў конкурсе “Суперстар” Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС і падарунак.

У творчым спаборніцтве Вольга Мікалаеўна ўдзельнічала з падачы спецыяліста па сацыяльнай рабоце ТЦСАН Аксаны Дробышавай. Атрымаўшы палажэнне аб конкурсе, Аксана Вячаславаўна папрасіла яе як паэтку і актыўную наведвальніцу аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту дапамагчы перакласці якую-небудзь вядомую песню для відэароліка на тэму пажарнай бяспекі.

Поставчанка Ольга Лисицкая победила в конкурсе Витебского областного управления МЧС "Суперстар"

За аснову выбралі “Марш высотников” Мікалая Рыбнікава з папулярнага савецкага кінафільма “Высота”. Вольга Лісіцкая напісала новы тэкст пра важнасць аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, а затым яшчэ і выканала музычную кампазіцыю, зняўшыся ў галоўнай ролі ў відэароліку. Дзякуючы яе артыстызму, акцёрскім здольнасцям іншых гераінь — Таццяны Бучневай, Алены Касарэўскай і Людмілы Лысёнак, прафесіяналізму музычнага кіраўніка Зінаіды Сінгх, аператарскаму майстэрству інспектара сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Пастаўскага РАНС Віталія Змітровіча ролік атрымаўся відовішчным і павучальным. Высока ацаніла яго і журы конкурсу, прысудзіўшы 1-е месца ў намінацыі “Сола пра бяспеку”.

Дарэчы, мінулы год прынёс Вользе Лісіцкай яшчэ адну перамогу. Яна заняла 2-е месца ў анлайн-конкурсе аўтарскіх вершаў у рамках V Міжрэгіянальнага літаратурнага фестывалю “Гучанне рускага верша”, які праходзіў у Бабруйску. Віншуем вас, Вольга Мікалаеўна!

Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.