Поставчане побывали на выставке «Моя Беларусь» в Международном выставочном центре «БелЭкспо»

Общество

У міжнародным выставачным цэнтры «БелЭкспа» ў Мінску працуе выстава «Мая Беларусь». Пабывалі там і многія пастаўчане. Некаторыя з іх падзяліліся сваімі ўражаннямі ад яе наведвання.

Поставчане побывали на выставке «Моя Беларусь» в Международном выставочном центре «БелЭкспо»

Аксана Сіланава, кастэлянка малочнага завода:

Вельмі шчаслівая, што разам з іншымі работнікамі прадпрыемства наведала такую шыкоўную выставу. Я заўсёды радуюся тым добрым зменам, што адбываюцца ў нас на заводзе: сучасным тэхналогіям і абсталяванню, новай прадукцыі. А пасля выставы «Мая Беларусь» уражанняў прывезла безліч. Дзялюся імі з роднымі, сябрамі, знаёмымі. Паказваю фотаздымкі і раю ўсё ўбачыць на свае вочы. Шмат новага адкрыла для сябе пра Віцебскую вобласць. Перапаўняе пачуццё гонару за нашу Беларусь. Я нават не ўяўляла, што сканструяваны такія разумныя робаты, электрамабілі, беспілотнікі, трактары, трэнажоры. Колькі сучаснага абсталявання з’явілася ў медыцыне! Краіна ўпэўнена крочыць у будучыню.

Поставчане побывали на выставке «Моя Беларусь» в Международном выставочном центре «БелЭкспо»

Марына Хадакоўская, старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Пастаўскага льнозавода:

Прапусціць такое знакавае мерапрыемства было немагчыма. Таму і адправіліся ў «БелЭкспа» разам з членамі прафсаюза нашага прадпрыемства. Выстава бачная здалёк — на вуліцы дэманструецца спецыяльная тэхніка і машыны экстранных службаў, рэтрааўтамабілі, грузавікі новага пакалення, прыгажун БелАЗ. Першы здымак мы зрабілі на фоне велічнага бусла.

На выставе 11 тэматычных лакацый. Сярод іх — «Культурная спадчына», «Прыгожая краіна», «Клопат і здароўе», «Сельская гаспадарка» і іншыя. Каб пабываць на кожнай, патрэбна нямала часу. Мы прайшліся па тых, якія нас найбольш цікавілі.

Трапілі на прэзентацыю турыстычнага патэнцыялу Віцебскай вобласці і развіцця экалагічнага турызму. Шмат новага даведаліся пра Нацыянальны парк «Браслаўскія азёры», які славіцца прыгажосцю прыродных ландшафтаў і азёр, Бярэзінскі біясферны запаведнік, самае вялікае ў Беларусі верхавое балота Ельня, і намецілі для сябе на будучае турыстычны маршрут.

Выстава «Мая Беларусь» — гэта своеасаблівая беларуская ВДНГ. Маштабныя экспазіцыі адлюстроўваюць дасягненні нашай дзяржавы ў розных сферах. Знаёмячыся з кожнай, разумееш, якія этапы станаўлення прайшла Беларусь за апошнія дзесяцігоддзі і чаго дасягнула дзякуючы мудраму кіраўніцтву краіны і стараннай працы беларусаў. Нам ёсць чым ганарыцца і што берагчы.

Поставчане побывали на выставке «Моя Беларусь» в Международном выставочном центре «БелЭкспо»

Поставчане побывали на выставке «Моя Беларусь» в Международном выставочном центре «БелЭкспо»

Вольга Шалугіна, начальнік аддзела вытворчасці і рэалізацыі Пастаўскага лясгаса:

З 14-гадовым сынам, 9-гадовай дачкой і мужам запланавалі паездку ў Мінск, на хакей. Матч быў вечарам. А днём заехалі ў найбуйнейшы гандлёвы цэнтр сталіцы Dana Mall і палюбаваліся навагоднім дэкорам. Не абмінулі і выставу «Мая Беларусь».

Параўнаць мінулае з сучасным можна было на сумеснай выставе прадукцыі заводаў «Атлант» і «Гарызонт». Там прадстаўлены дзве кватэры: адна ў стылі 60-х гадоў з прымітыўнай тэхнікай, мэбляй, другая — сучасная. У ёй — пральная машына з сушылкай, інтэрактыўны стол з сэнсарным экранам. Тэхналагічныя навінкі паказваюць, наколькі далёка ступіў прагрэс, якім камфортным стала наша жыццё.

Мяне цікавіла ўсё, што звязана з лясной гаспадаркай. Пахадзілі па доме, якія зараз выпускаюць многія лясгасы. Зручны, утульны, абстаўлены мэбляй вытворчасці «Пінскдрэў». Дасканала вывучыла дэкаратыўны лесапасадачны матэрыял і парадавалася за наш гадавальнік: усе гэтыя віды насаджэнняў мы вырошчваем у сябе, прапануем іх насельніцтву і арганізацыям. Мноства «фішак» на выставе можна ўбачыць для сельскай гаспадаркі.

Поставчане побывали на выставке «Моя Беларусь» в Международном выставочном центре «БелЭкспо»

Таццяна Васілевіч, старшыня пярвічнай прафарганізацыі Пастаўскага філіяла Віцебскага аблспажыўтаварыства:

Сын вучыцца на другім курсе Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта. Запрасіў нас з мужам прыехаць на выставу «Мая Беларусь». Яна ўразіла маштабнасцю, высокім узроўнем арганізацыі. Мужчын прывабіла спартыўная лакацыя, дзе можна пагуляць у шахматы з робатам, у настольны тэніс, пастраляць з пісталета, пакатацца на лыжах.

Не абмінулі мы і павільён «Беллегпрама», дзе на сэнсарным стале дэманструюцца дасягненні канцэрна за апошнія 30 гадоў. Тут у якасці інтэрактыву можна сабраць букет з пасцілы і мармеладу, размаляваць пернікі, зрабіць снегавіка з зефіру.

Сына зацікавіў павільён Беларускай нацыянальнай біятэхналагічнай карпарацыі, якая рэалізуе маштабны праект па перапрацоўцы зерня з выкарыстаннем сучасных метадаў біятэхналогіі.

На выставе можна прайсці па імправізаванай палявой дарозе і дакрануцца да каласоў пшаніцы, паслухаць гукі прыроды, удыхнуць водар траў, хлеба, падаіць карову, убачыць капсулу, у якой прызямліліся беларускія касманаўты.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.