Подводя итоги. Новогодняя благотворительная акция «От всей души» завершилась 15 января

Общество

Навагодняя дабрачынная акцыя «Ад усёй душы», ініцыяваная Прэзідэнтам Беларусі тры гады таму, стартавала 26 снежня мінулага года і завяршылася 15 студзеня.

Насычаным на мерапрыемствы быў гэты перыяд і на Пастаўшчыне. Прадстаўнікі раённай улады, кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый, прафсаюзныя лідары, святары, валанцёры ў межах акцыі пабывалі ў розных аддзяленнях тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Пастаяльцаў аддзялення кругласутачнага знаходжання ў Паставах наведалі з падарункамі намеснік старшыні райвыканкама Станіслаў Чымбург, дырэктар ААТ «Паставымэбля», дэпутат абласнога Савета дэпутатаў па Пастаўскай гарадской выбарчай акрузе №54 Сяргей Лацецкі, начальнік ЦБП №217 ААТ «Бел­аграпрамбанк» Дзмітрый Собаль і начальнік ваеннага шпіталя Алег Рацько. Святочнага настрою дадалі валанцёры элегантнага ўзросту з ліку наведвальнікаў аддзялення дзённага знаходжання і навучэнцы СШ №2 імя Н. М. Асяненкі.

Подводя итоги. Новогодняя благотворительная акция «От всей души» завершилась 15 января

У лынтупскім аддзяленні пражывае 32 чалавекі, у пастаўскім – 21.

Старшыню раённага Савета дэпутатаў Юрыя Кісялёва, начальніка ДЭУ-33, дэпутата абласнога Савета дэпутатаў па Пастаўскай сельскай выбарчай акрузе №55 Алега Крукоўскага, начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, старшыню раённай грамадскай арганізацыі «Беларускі саюз жанчын» Наталлю Седзюкевіч, намесніка каменданта пагранічнай камендатуры «Паставы» па ідэалагічнай рабоце Дзмітрыя Цераха і начальніка пагранзаставы «Лынтупы» Аляксандра Паўлаўца сустракалі ў аналагічным аддзяленні ТЦСАН у Лынтупах. Госці прыехалі з віншаваннямі і падарункамі. Яны паглядзелі выступленне вакальнай групы з аддзялення дзённага знахо­джання, пагутарылі з тымі, для каго аддзяленне кругласутачнага знаходжання стала другім домам.

Юрый Кісялёў падзякаваў работнікам аддзялення кругласутачнага знаходжання за іх нялёгкую, але такую патрэбную працу, за цяпло іх сэрцаў, чуласць, якімі яны ахінаюць сваіх падапечных, за хатні клімат ва ўстанове.

Радасцю ад свята Раства Хрыстова з наведвальнікамі пастаўскага аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў падзяліліся выхаванцы нядзельнай школы пры храме Свяціцеля Мікалая Цудатворца разам з настаяцелем храма протаіерэем Валерыем Пашкевічам. Дзеці паказалі батлейку «Калядны цуд», спявалі калядныя песні. Ахвотна падпявалі і дружна апладзіравалі юным артыстам гледачы. Завяршылася мерапрыемства салодкім сталом, які арганізаваў айцец Валерый. Такія сустрэчы — гэта не толькі радасць свята, падарункі, але і магчымасць дзяліцца дабром, быць бліжэй да таго, хто абдзелены ўвагай.

Тэатралізаванае прадстаўленне «Бэтлеемская зорка», падрыхтаванае моладдзю варапаеўскай парафіі Святога Арханёла Міхала разам з сястрой Марыянай, паглядзелі наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту г.п. Варапаева. Мерапрыемства стала важным крокам у плане духоўнага выхавання моладзі і ўмацавання сувязі паміж пакаленнямі.



Клопат пра людзей са складаным жыццёвым лёсам, адзінокіх дзяржава праяўляе пастаянна.  Дабрыня, міласэрнасць у нашай краіне ўзведзены ў ранг дзяржаўнай палітыкі.

Юрый Кісялёў



— Мы ганарымся дасягненнямі нашай краіны, — гаварыў дэпутат абласнога Савета дэпутатаў Алег Крукоўскі. — Вялікі ўклад у гэтым людзей старэйшага пакалення. Я пагутарыў з пастаяльцамі аддзялення — ветэранамі працы Нінай Каравацкай і Пятром Татарчуком. Ніна Сцяпанаўна ў свой час працавала галоўным бухгалтарам ААТ «Сцяг Перамогі-агра», была прафесіяналам сваёй справы. Лёс склаўся так, што ў аддзяленні жыве ад пачатку яго адкрыцця. Яе жыццёвы тонус падтрымліваюць не толькі медыкаменты, але і добразычлівая атмасфера, чуласць персаналу. Жанчына ўдзячная дзяржаве і работнікам установы за клопат. Яго адчуваюць усе 32 пастаяльцы аддзялення. Беларусь як сацыяльна арыентаваная дзяржава ўзяла на сябе клопат не толькі пра дзяцей, моладзь, мнагадзетныя сем’і, інвалідаў, але і пра людзей старэйшага пакалення.

Акцыя «Ад усёй душы» ў чарговы раз падкрэсліла, што яна патрэбная, яе чакаюць. Гэта магчымасць выказаць пажылым павагу да іх, аказаць ім неабходную дапамогу. Сустрэчы з такімі людзьмі спрыяюць перайманню іх традыцый і багатага вопыту. А сертыфікаты і падарункі ад спонсараў садзейнічаюць умацаванню матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.