Пастаўчане прынялі ўдзел у фестывалі каляднай песні «Зорка Бэтлеема»

Духовность

У 20-ы раз у Міёрскім цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў фестываль каляднай песні «Зорка Бэтлеема», які з’яўляецца найвыразнейшым сведчаннем веры ў Хрыста.

Пастаўчане прынялі ўдзел у фестывалі каляднай песні «Зорка Бэтлеема»

На юбілейнае мерапрыемства сабралася шмат музычна і артыстычна адораных удзельнікаў, каб разам святкаваць Нараджэнне Езуса і праслаўляць Бога праз музыку і песні. Калядныя музычныя нумары падрыхтавалі творчыя калектывы з Полацка, Наваполацка, Варапаева, Пастаў, Глыбокага і Міёр. Удзельнікі імкнуліся як мага лепш прадставіць сваё майстэрства. Яны спявалі гуртам і сола, ігралі на музычных інструментах. Выступленні выканаўцаў прысвячаліся адвечнай тэме — міласэрнасці і Нараджэнню Збаўцы. Конкурс праходзіў у атмасферы хрысціянскай радасці.

Пастаўчане прынялі ўдзел у фестывалі каляднай песні «Зорка Бэтлеема»

Вялікую насычаную праграму разам з сястрой Канстанцыяй і арганісткай Веранікай Кузьміч падрыхтавалі 12 дзяцей сярэдняй узроставай групы з пастаўскай парафіі Святога Антонія Падуанскага.

Пастаўчане прынялі ўдзел у фестывалі каляднай песні «Зорка Бэтлеема»

Парадавалі гледачоў прадстаўнікі парафіі Святога Арханёла Міхала з Варапаева. Паліна Буйноўская, Яна Антух і Валерыя Рыжэвіч выканалі песню «Царь родился», Кіра Мацкевіч і Мілана Курыловіч — «Даўно ў мястэчку Бэтлеем», а Ульяна Казаровец — «Каралі тры ішлі».

Пастаўчане прынялі ўдзел у фестывалі каляднай песні «Зорка Бэтлеема»

Пакуль журы падводзіла вынікі конкурсу, забаўляльную праграму з танцамі зладзіла моладзь з Варапаева пад кіраўніцтвам сястры Марыяны Гроць.

Пастаўчане прынялі ўдзел у фестывалі каляднай песні «Зорка Бэтлеема»

Ганаровым госцем свята быў біскуп Алег Буткевіч. Ен падзякаваў канкурсантам за высокі ўзровень выступлення, а арганізатарам і гаспадарам фестывалю — за падрыхтоўку мерапрыемства. З рук біскупа пераможцы атрымалі дыпломы, а ўсе ўдзельнікі — падарункі ад дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Віцебскай дыяцэзіі.

У намінацыі «Сола» дыпломамі II ступені адзначаны пастаўчанка Аляксандра Шырокая і Ульяна Казаровец з Варапаева.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.