Ответственная Тереза Шилько без работы в «Беларусбанке» себя не представляет

Общество

«Адказная, добрасумленная, не дапускае памылак у рабоце, добразычлівая, яе любяць кліенты», — так ахарактарызаваў спецыяліста па аказанні рознічных банкаўскіх паслуг 1-й катэгорыі аддзялення 230/2122 Тэрэзу Шылько дырэктар ЦБП 230 ААТ «ААБ  Беларусбанк» Леанід Касарэўскі.

Агульны стаж работы ў банку ў Тэрэзы Францаўны 36 гадоў. Сваю працоўную дзейнасць яна пачынала ў Мядзельскім раёне. Выйшаўшы замуж, пераехала ў Паставы і ў 1989 годзе ўладкавалася кантралёрам-касірам у ашчадную касу па вуліцы Чырвонаармейскай. Тут працуе і сёння, змяніліся толькі назвы пасады і ўстановы. Нягледзячы на тое, што з цягам часу колькасць абавязкаў павялічылася — спецыялісты па аказанні рознічных банкаўскіх паслуг займаюцца ўсім, акрамя крэдытавання: афармляюць уклады, банкаўскія карты, страхоўкі, прадаюць аблігацыі і г.д., — работа, па словах жанчыны, стала лягчэйшай.

— Раней усё пісалася ўручную, — успамінае Тэрэза Шылько. — Каб зняць ці пакласці грошы, кліенты запаўнялі прыходна-расходныя ордары. Рабіць гэта трэба было акуратна, без памарак. Мы сачылі за тым, каб подпіс у ордары супадаў з узорам. Кожны дзень рабілі пісьмовую справаздачу: каму колькі грошай выдалі і ад каго колькі атрымалі. Зводзілі ордары, і трэба было, каб усё сышлося капейка ў капейку.

Ответственная Тереза Шилько без работы в «Беларусбанке» себя не представляет

Са з’яўленнем камп’ютараў адпала неабходнасць пісаць і лі­чыць самому — гэта робіць тэхніка. Сталі іншымі патрабаванні да спецыялістаў. Калі раней прыйшоў чалавек у банк, зняў або паклаў грошы, касір прапанаваў яму латарэйны білет — і ўсё на гэтым, то зараз неабходна высветліць патрэбы кліента, зрабіць прэзентацыю прадукту, усё расказаць. А таму трэба шмат ведаць і пастаянна чамусьці вучыцца.

Сваю работу Тэрэза Францаўна па-сапраўднаму любіць і прызнаецца: за 36 гадоў ні разу не ўзнікла жадання яе памяняць. Хоць складанасці, безумоўна, былі. Узяць тыя ж дэвальвацыю і дэнамінацыю. Ды і людзі ў банк прыхо­дзяць розныя, не ва ўсіх добры настрой. У некаторых сітуацыях, каб супакоіць кліента, спецыялісту даводзіцца быць псіхолагам.

— Мне падабаецца працаваць з людзьмі, — кажа гераіня артыкула. — На іншым месцы сябе проста не ўяўляю. У нас вельмі добры калектыў. Можна звярнуцца да калег, кіраўніцтва аддзялення і ЦБП па любым пытанні, і цябе зразумеюць і падтрымаюць. Заўсёды знаходжу падтрымку ў сваёй сям’і, хоць блізкім часам цяжкавата, бо я позна вяртаюся з работы. Калі дочкі былі школьніцамі, я не сядзела з імі за ўрокамі — вучыліся самі. Пакуль прыду дамоў, яны і дамашняе заданне выканаюць, і печ выцеп­ляць. Вельмі дапамагае муж: можа і вячэру прыгатаваць, і агарод дагледзець. Кожны раз, затрымліваючыся на рабоце, я ўпэўненая, што дома ўсё ў парадку.

Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.