Молодёжь Поставского государственного колледжа приняла участие в Выборах досрочно

Общество

21 студзеня ў нашай краіне стартавала датэрміновае галасаванне. Большасць грамадзян прыйдуць на ўчасткі не першы раз. Але ёсць сярод іх і тыя, для каго электаральная кампанія стане дэбютнай. У нашым раёне такіх 200 чалавек.

На ўчастку для галасавання №5, размешчаным у памяшканні Пастаўскага дзяржаўнага каледжа, у аўторак да людзей старэйшага пакалення далучыліся навучэнцы, якія пражываюць у інтэрнаце. Тыя, хто галасаваў упершыню, атрымалі на памяць кнігу «Сімвалы суверэннай Беларусі», у якой сабраны матэрыялы пра дзяржаўныя і нацыянальныя сімвалы нашай краіны. А першы сакратар райкама БРСМ Анастасія Пятрова разам з валанцёрамі Яўгенам Сараем і Кірылам Гайлюном уручыла маладым выбаршчыкам майкі з лагатыпам «Мой голас першы».

Молодёжь Поставского государственного колледжа приняла участие в Выборах досрочно

Молодёжь Поставского государственного колледжа приняла участие в Выборах досрочно

20 студзеня Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі даў старт рэспубліканскай акцыі для грамадзян, якія галасуюць упершыню, — «Мой голас першы». Яна накіравана на павышэнне электаральнай актыўнасці і напамінае маладым лю­дзям, якім споўнілася 18 гадоў, пра іх канстытуцыйны абавязак і грамадзянскую адказнасць. Далучыліся да акцыі і на Пастаўшчыне. На ўсіх участках для галасавання працуюць валанцёры, якія ўручаюць брэндавыя футболкі з назвай акцыі тым, хто ўпершыню галасуе.

— Прыемна ўсведамляць, што мы дараслі да такога моманту, калі можам ­удзельнічаць у палітычным жыцці краіны, вырашаць яе далейшы лёс — адда­ваць свой голас за кандыдата ў Прэзідэнты. Таму і адправіліся на ўчастак для галасавання не ў нядзелю, а датэрмінова. Атрыманыя падарункі застануцца прыемным напамінам пра сённяшні дзень, — гаварылі навучэнцы Саша Царова, Улада Хадалёнак, Мілена Жыдко.

Молодёжь Поставского государственного колледжа приняла участие в Выборах досрочно

Молодёжь Поставского государственного колледжа приняла участие в Выборах досрочно

Дзяўчаты вучацца на 3-м курсе па спецыяльнасці «Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт». Прыехалі ў наш каледж з Маладзечна, Глыбокага і Мядзела. Адзначылі, што ім падабаюцца Паставы, усё задавальняе ў навучальнай установе.

— Мне з дзяцінства прывівалі любоў да малой ра­дзімы, вучылі быць адказнай, сумленнай, — расказвала Улада Хадалёнак. — З мамай не аднойчы хадзіла на выбары, назірала, як яна запаўняе бюлетэнь, апускае яго ў скрыню для галасавання. Самой хацелася хутчэй вырасці і прагаласаваць самастойна. Сёння мая мара ажыццявілася.

Молодёжь Поставского государственного колледжа приняла участие в Выборах досрочно

Мікіта Васільеў родам з Занарачы. Выбраў для сябе спецыяльнасць тэхніка-механіка. У інтэрнаце пасяліўся з хлопцамі з Шаркаўшчыны і Мядзела.

— Перад тым як прыйсці на ўчастак, азнаёміўся з алгарытмам галасавання, — апавядаў. — Мы, маладыя, — будучыня краіны. Для нас створаны ўсе ўмовы для самарэалізацыі ва ўсіх сферах дзейнасці. Таму лічу, што і мы не павінны быць раўнадушнымі да лёсу сваёй краіны, заставацца ў баку ад такой значнай грамадска-палітычнай падзеі. Тут важны кожны голас. Разам мы фарміруем лёс Беларусі.

Навучэнцы каледжа ўпэўненыя, што кіраваць дзяржавай павінен чалавек, які па-сапраўднаму любіць Беларусь, адданы ёй і народу, думае на перспектыву, валодае навыкамі кіравання ў крызісных сітуацыях, здольны заха­ваць мір.

Молодёжь Поставского государственного колледжа приняла участие в Выборах досрочно

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.