Касцёл Святога Антонія Падуанскага ў Паставах увайшоў у лік юбілейных святыняў 2025 года

Духовность

Біскуп Віцебскі Алег Буткевіч выдаў дэкрэт аб прызначэнні на гэты год у Віцебскай дыяцэзіі юбілейных святыняў. Да іх аднесены касцёлы ў Браславе, Верхнядзвінску, Лепелі, ва Удзеле, у Наваполацку, Оршы, катэдральны касцёл Езуса Міласэрнага ў Віцебску і Святога Антонія Падуанскага ў Паставах. На бачным месцы кожнай з гэтых святыняў змешчаны спецыяльны знак.

З 29 снежня 2024 года па 28 снежня 2025-га юбілейныя святыні стануць для вернікаў месцам пабожнай пілігрымкі. У іх праз сакрамант пакаяння, праз падмацаванне святой Камуніяй і малітвай у інтэнцыях Святога Айца можна атрымаць поўны адпуст (адпушчэнне сваіх грахоў), які таксама можна ахвяраваць за душы, што церпяць у чысцы.

Касцёл Святога Антонія Падуанскага ў Паставах увайшоў у лік юбілейных святыняў 2025 года

«Няхай юбілейныя святыні нашай дыяцэзіі будуць духоўнымі аазісамі, у якіх кожны ахвотны зможа аднавіць дарогу веры і наталіць смагу з крыніцы надзеі, перадусім прыступаючы да сакраманту паяднання — незаменнага зыходнага пункта для сапраўднага шляху навяртання», — напісана ў дэкрэце біскупа Буткевіча.

Вернікі таксама змогуць атрымаць поўны юбілейны адпуст, калі прысвецяць адпаведны час братам, якія знаходзяцца ў патрэбе або ў цяжкім жыццёвым становішчы (хворым, адзінокім пажылым людзям, інвалідам і г.д).

Па матэрыялах «Каталіцкага весніка»



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.