Акция «От всей души» — символ заботы о пожилых и внимания к ним, особенно одиноких, больных

Общество

У калядныя і навагоднія дні ў Беларусі праводзіцца шмат дабрачынных акцый. Адна з іх — «Ад усёй душы» — сімвал клопату пра пажылых і ўвагі да іх, асабліва адзінокіх, хворых.

Акция «От всей души» — символ заботы о пожилых и внимания к ним, особенно одиноких, больных

Актыўна ўключыліся ў яе і работнікі Пастаўскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Напрыклад, загадчыца аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту (г.п. Лынтупы) Таццяна Валуевіч у ролі Дзеда Мароза, а спецыяліст па сацыяльнай рабоце Наталля Мільціна ў ролі Снягуркі наведалі пастаяльцаў аддзялення кругласутачнага знаходжання, тых, хто аформлены на сацыяльны ложак Лынтупскай участковай бальніцы, адзінокіх лынтупчан.

Акция «От всей души» — символ заботы о пожилых и внимания к ним, особенно одиноких, больных

Сярод іх — Аляксандр Грэська. Мужчына жыве адзін, памяняў абодва тазасцегнавыя суставы і мае II групу інваліднасці. Але нягледзячы на праблемы са здароўем, застаецца аптымістам. Хораша грае на гармоніку, лю­біць спяваць. Ён актыўны ўдзельнік розных мерапрыемстваў, што ладзяцца ў аддзяленні дзённага знаходжання. Спраўляцца з бытавымі справамі дапамагае сацыяльны работнік Тэрэза Кутуць. Напярэдадні Каляд яна разам з іншымі прадстаўнікамі дзённага аддзялення дасканала прыбрала жыллё, па-святочнаму яго ўпрыгожыла. А каб стварыць адзінокаму чалавеку адпаведны настрой, да яго завіталі казачныя героі.

Акция «От всей души» — символ заботы о пожилых и внимания к ним, особенно одиноких, больных

Валанцёры аналагічнага аддзялення ў Паставах — навучэнцы 10 класа СШ №3 і №1 Кірыл Дробышаў і Паліна Худзякова — наведаліся да людзей, якія атрымліваюць паслугу персанальнага асістэнта.

Акция «От всей души» — символ заботы о пожилых и внимания к ним, особенно одиноких, больных

— Акцыя «Ад усёй душы» ініцыявана Прэзідэнтам Беларусі і арганізавана Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны, — гаварыла дырэктар ТЦСАН Марыя Курто. — Павага да людзей старэйшага пакалення, клопат пра іх — істотная частка сацыяльнай палітыкі нашай краіны. Акцыя накіравана менавіта на тое, каб ахінуць клопатам грамадзян пажылога ўзросту, адзінокіх. Падчас своеасаблівага марафону добрых спраў мы разам з навагоднімі сувенірамі дорым пажылым людзям святочны настрой, цеплыню сэрцаў, а яшчэ бязмежную ўдзячнасць за іх шматгадовую працу на карысць Радзімы.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.