В СШ №1 подвели итоги образовательно-краеведческого проекта «Поставщина. Каждый шаг — история»

Важное Образование

У мінулую сераду ў СШ 1 падвялі вынікі адукацыйна-краязнаўчага праекта «Пастаўшчына. Кожны крок — гісторыя», які працягваўся з лютага 2023 года па красавік 2024-га і ў якім прынялі ўдзел педагогі і навучэнцы ўсіх устаноў адукацыі раёна, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый. Яны, а таксама іншыя, хто меў дачыненне да праекта, сабраліся ў актавай зале школы на мерапрыемства, прысвечанае яго завяршэнню.

Пра тое, як праходзіў праект, «ПК» рэгулярна расказваў на сваіх старонках. Паўтарацца не буду. Нагадаю толькі, што ініцыятарам яго правядзення стаў раённы савет ветэранаў. Ён выйшаў на райвыканкам з ідэяй распрацоўкі краязнаўчых маршрутаў па Пастаўшчыне з мэтай больш глыбокага вывучэння гісторыі роднага краю, і той падтрымаў яе. Да работы падключылі ўстановы адукацыі і раённы краязнаўчы музей. І 22 лютага 2023 года вучні СШ №1 у суправаджэнні педагогаў, работнікаў музея і прадстаўнікоў райсавета ветэранаў адправіліся па першым маршруце.

Усяго школьнікі, навучэнцы Пастаўскага дзяржаўнага каледжа і члены ветэранскай арганізацыі распрацавалі 15 маршрутаў, 11 прэзентацый, 3 віктарыны і настольную гульню «Стужка часу».

В СШ №1 подвели итоги образовательно-краеведческого проекта «Поставщина. Каждый шаг — история»

Яны наведалі 18 аб’ектаў гісторыі Пастаўшчыны і праехалі каля 500 кіламетраў. Вы­нікам сумеснай работы ўдзельнікаў і арганізатараў стаў зборнік краязнаўчых маршрутаў «Пастаўшчына. Кожны крок — гісторыя». Пра тое, што ён сабой уяўляе, падрабязна расказала кіраўнік праекта Наталія Федаровіч. Таксама арганізатары стварылі эмблему, якая выкарыстоўваецца на матэрыялах праекта, значках, блакнотах, каляндарыках, буклетах, і наборы паштовак: «Жамчужныя каралі пастаўскага Паазер’я» з фотаздымкамі храмаў раёна і «Пастаўшчына ў гады Вялікай Айчыннай вайны» з фота брацкіх магіл і помнікаў загінулым землякам. Усё гэта прадставілі на спецыяльна падрыхтаванай выставе.

— Галоўнай мэтай праекта было далучыць моладзь да вывучэння роднага краю, — гаварыў на падвядзенні вынікаў намеснік старшыні райвыканкама Станіслаў Чымбург. — Яна выканана на сто працэнтаў, таму што асноўнымі распрацоўшчыкамі экскурсійна-краязнаўчых маршрутаў выступілі навучэнцы ўстаноў адукацыі. Яны вельмі адказна і творча падыходзілі да распрацоўкі кожнага маршруту, і ўсё атрымлівалася надзвычай душэўна і цёпла. Вялікі дзякуй за гэта!

Станіслаў Уладзіміравіч па­дзякаваў усім, хто ўклаў часцінку сябе ў праект: педагогам, ветэранам, работнікам музея, якія прымалі актыўны ўдзел у яго рэалізацыі. Навучэнцам ён уручыў дыпломы, педагогам — Падзячныя пісьмы раённага выканаўчага камітэта. Узнагароджаныя атрымалі невялікія падарункі ад аддзела спорту і турызму, а ўстановы адукацыі — электронны варыянт зборніка маршрутаў. Пад гучныя апладысменты прысутных Падзячныя пісьмы намеснік кіраўніка раёна ўручыў таксама Наталіі Федаровіч і былому дырэктару раённага краязнаўчага музея Аляксандру Кузняцову.

У канцы мерапрыемства ­ўдзельнікі праекта падзяліся сваімі ўражаннямі ад яго. Як адзначыла настаўнік гісторыі першай гарадской школы Юлія Касцюк, ён стаў вялікім укладам не толькі ў развіццё турызму ў раёне, але і ў дзяцей, якія паспрабавалі сябе ў ролі экскурсаводаў і даследчыкаў. Педагог пажадала ім быць такімі ж актыўнымі і ў іншых мерапрыемствах, якія будуць праходзіць у раёне.

— У наш няпросты час важна ведаць гісторыю Радзімы, шанаваць памяць продкаў. На жаль, у суседніх краінах пра гэта забываюць, і мы бачым, што там адбываецца. Сёння мы павінны даказаць, што беларусы будуць памятаць сваё мінулае і яго герояў і ганарыцца імі. Час выбраў нас! — падсумаваў 11-класнік СШ №4 імя В. Ф. Франтова Захар Канаш.

Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.