В Поставском РЦДМ проходит выставка работ «Рождественская звезда», «Техноелка» и «Лед. Цветки. Фантазия»

Общество

Гэтымі днямі навагодні настрой адчуваецца ва ўсім, што нас акружае і адбываецца навокал. У апранутых у рознакаляровыя шары і гірлянды ёлках у розных раёнах горада, ілюмінацыі на вуліцах, на вокнах дамоў і фасадах будынкаў, у навагодніх інсталяцыях тут і там. Разнастайных дабрачынных акцыях, у якіх прымаюць удзел усе — ад школьнікаў да чыноўнікаў самага высокага рангу. Перадсвяточнай мітусні на кірмашах і ў магазінах, прыпраўленай водарам мандарынаў.

В Поставском РЦДМ проходит выставка работ «Рождественская звезда», «Техноелка» и «Лед. Цветки. Фантазия»

Але калі большасць з нас пагружаецца ў атмасферу любімага ўсімі свята ў сярэдзіне снежня, то ў Пастаўскім раённым цэнтры дзяцей і моладзі яна пачынае панаваць яшчэ ў лістападзе, калі аб’яўляюцца рэспубліканскія конкурсы «Калядная зорка», «ТэхнаЁлка» і «Лёд. Кветкі. Фантазія». У іх разам з РЦДМ прымаюць ­удзел усе школы раёна. У першых чыслах снежня педагогі цэнтра выбіраюць найлепшыя работы і адпраўляюць іх на абласныя этапы творчых спаборніцтваў, а астатнія афармляюць у выставу дзіцячай творчасці «Навагодні настрой». Сёлета яе адкрыццё адбылося 16 снежня разам са стартам навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці».

В Поставском РЦДМ проходит выставка работ «Рождественская звезда», «Техноелка» и «Лед. Цветки. Фантазия»

— У гэтым годзе ўстановы адукацыі Пастаўшчыны праявілі надзвычай высокую актыўнасць у конкурсах, — расказвала намеснік дырэктара цэнтра Таццяна Шумуліанене. — Калі ў «Каляднай зорцы» пастаянна шмат удзельнікаў, то на «ТэхнаЁлку» раней паступала ўсяго некалькі работ. Сёлета ўдзел у ёй прынялі ўсе школы, прычым прадставілі цікавыя вырабы. Таксама вельмі актыўна дасылалі работы на выставу-конкурс «Лёд. Кветкі. Фантазія». Там была вялікая колькасць намінацый, і ўсе яны звязаныя з прыродным матэрыялам.

В Поставском РЦДМ проходит выставка работ «Рождественская звезда», «Техноелка» и «Лед. Цветки. Фантазия»

Сёння ўжо падведзеныя вынікі абласных этапаў двух творчых спаборніцтваў і вядомыя пераможцы. Сярод іх ёсць і пастаўчане. Так, у «ТэхнаЁлцы» дыпломаў ІІІ ступені ўдастоены: у намінацыі «Калядная кампазіцыя» — навучэнка СШ №4 імя В. Ф. Франтова Ульяна Пучынская (педагог — Аксана Аскірка), «Дызайн-ёлка» — прадстаўніца Лынтупскай СШ Кацярына Асіповіч (педагог — Наталля Раманоўская). У намінацыі «Святочныя ўпрыгажэнні» дыпломам ІІ ступені ўзнагароджана Вераніка Філь, якая займаецца ў РЦДМ, у аб’яднанні па інтарэсах «Мастацкі роспіс» пад кіраўніцтвам Марыны Кавальскай. Яе работа адпраўлена на заключны этап конкурсу.

В Поставском РЦДМ проходит выставка работ «Рождественская звезда», «Техноелка» и «Лед. Цветки. Фантазия»

У «Каляднай зорцы» ў нашых школьнікаў сёлета няма першых месцаў. Затое ажно пяць дыпломаў ІІІ ступені. Тры з іх — у прадстаўнікоў раённага цэнтра дзяцей і моладзі. У намінацыі «Зімовыя святы Беларусі» прызёрам стала Лізавета Татыржа (арт-студыя «Юныя дызайнеры», кіраўнік — Вольга Пякарская), «Сувенір-падарунак» — Дар’я Папова, Марыя Змітровіч і Дар’я Дубаневіч (школа мастацкіх рамёстваў «Саламяныя фантазіі», педагог — Таццяна Дзегцярук), «Навагодні персанаж» — Кіра Казаровец, Дар’я Краско і Дар’я Масальская (дызайн-студыя «Чароўны кручок», кіраўнік — Іна Багушэвіч). Яшчэ адзін дыплом у намінацыі «Навагодні персанаж» у навучэнкі СШ №1 Анастасіі Марціновіч, чыім педагогам з’яўляецца Святлана Сварцэвіч. А ў намінацыі «Жывёльны свет Беларусі» дыплома ўдастоены навучэнец Навадруцкай БШ Канстанцін Самковіч, які займаецца ў Фаіны Гінько.

В Поставском РЦДМ проходит выставка работ «Рождественская звезда», «Техноелка» и «Лед. Цветки. Фантазия»

Паралельна з названымі праходзіць абласны конкурс-акцыя «На добрую памяць», у якім таксама прымаюць удзел юныя пастаўчане. Іх найлепшыя вырабы затым выкарыстоўваюць у якасці падарункаў дзецям і дарослым. У гэтым конкурсе дыплом ІІІ ступені ў прадстаўніцы аб’яднання па інтарэсах «Гліняная майстэрня» (кіраўнік — Вікторыя Граблеўская) Кіры Казаровец.

В Поставском РЦДМ проходит выставка работ «Рождественская звезда», «Техноелка» и «Лед. Цветки. Фантазия»

Што да навагодняй атмасферы, то яе стварае не толькі названая вышэй выстава, дзе можна ўбачыць ўсемагчымыя ёлкі, Дзедаў Марозаў са Снягуркамі, самаробныя ёлачныя цацкі, анёлаў, гномаў, снегавікоў, аленяў і іншых персанажаў. Па-святочнаму ўбраныя ўсе кабінеты і калідоры цэнтра. А на вялізнай грыфельнай дошцы на другім паверсе ўстановы навучэнцы студыі выяўленчага мастацтва «Сяміцвецік» намалявалі крэйдай яшчэ адну ўпрыгожаную шарыкамі і гірляндамі ёлку з падарункамі пад ёй і віншавальным надпісам «З Новым годам!».

Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.