В День памяти Николая Чудотворца Поставы встречали Владыку Игнатия

Духовность

19 снежня ў праваслаўным календары — дзень памяці Мікалая Цудатворца, аднаго з самых любімых святых, заступніка бедных, хворых, зняволеных, а таксама вандроўнікаў. Лічыцца, што ў гэты дзень святы спускаецца з нябёсаў на зямлю і дапамагае ўсім, хто яго просіць пра гэта.

В День памяти Николая Чудотворца Поставы встречали Владыку Игнатия

Для пастаўскіх вернікаў Мікалай Цудатворац — асабліва паважаны святы, бо ў яго гонар асвечаны храм горада. А 19 снежня — адно з самых вялікіх свят, радасць якога разам з прыхаджанамі штогод раз­дзяляе епіскап Полацкі і Глыбоцкі Ігнацій. У чацвер Уладыку Ігнація па традыцыі сустракалі каля сцен храма хлебам-соллю і кветкамі выхаванцы нядзельнай школы і казакі Пастаўскага казацкага аддзела.

В День памяти Николая Чудотворца Поставы встречали Владыку Игнатия

Епіскап правёў Боскую літургію, на якую сабралася шмат прыхаджан храма Свяціцеля Мікалая Цудатворца, прыбылі протаіерэй Георгій Лакотка з варапаеўскай царквы, прадстаўнікі ўлады. Падчас службы архіпастыр уславіў у малебных спевах Цудатворца Мікалая, а настаяцель пастаўскага храма протаіерэй Валерый Пашкевіч прамовіў пропаведзь пра жыццё і цуды святога.

В День памяти Николая Чудотворца Поставы встречали Владыку Игнатия

Пасля літургіі Уладыка Ігнацій павіншаваў духавенства і прыхаджан з прастольным святам, звярнуўся да прысутных са словамі настаўлення і падзякаваў усім за сумесную малітву.

Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.