У мінулую нядзелю чарговы сезон завяршыўся розыгрышам кубка Пастаўскага раёна па міні-футболе

Спорт и туризм

Напрыканцы лістапада асноўныя інтрыгі ў футбольным чэмпіянаце Беларусі сярод каманд 1-й і 2-й ліг вырашыліся. У нашым райцэнтры ў мінулую нядзелю чарговы сезон завяршыўся розыгрышам кубка Пастаўскага раёна па міні-футболе.

За ганаровы трафей сёлета змагалася 8 мужчынскіх каманд. Упершыню сярод дарослых згулялі выхаванцы аддзялення футбола ДЮСШ (U-15). Турнір атрымаўся захапляльным, на яго прыехалі ігракі з Мінска, Мазыра, Івацэвічаў, Смаргоні і нават з Масквы.

Кубкавы турнір выклікаў вялікі глядацкі інтарэс: у каманд-удзельніц былі групы падтрымкі. Усяго адбылося 16 матчаў. У першым з іх у групе «А» каманду Пастаўскага дзяржккаледжа праэкзаменавалі футбалісты райаддзела па над­звычайных сітуацыях, якія летась заваявалі кубак раёна. На гэты раз РАНСаўцы атрымалі перамогу з лікам 7:2. На варотах іх каманды надзейна дзейнічаў ветэран пастаўскага футбола Ула­дзімір Карага, вызначыўся ў ходзе гульні Раман Мядзве­дзеў. У гэтай групе падабраліся яшчэ два моцныя калектывы — «Застава» (створана на базе пагранкамендатуры) і «Балтыка» (сфарміравана з выхаванцаў ПМЦ, сярэбраных прызёраў юнацкага чэмпіянату Беларусі па футболе 2013 года ў вышэйшай лізе).

У мінулую нядзелю чарговы сезон завяршыўся розыгрышам кубка Пастаўскага раёна па міні-футболе

Гледачы з цікавасцю назіралі за гульнёй. У абедзвюх камандах былі свае лідары (у пагранічнікаў — Дзмітрый Кундра, Іван Філановіч, Дзяніс Казлоў, а ў саперніка — Андрэй Чашун, Андрэй Вілейта, Арцём Цітовіч). У напружаным паядынку пагранічнікі адыграліся пры ліку 0:2, звялі сустрэчу да баявой нічыёй. У далейшым «Застава» таксама праявіла волю да перамогі, ліквідавала адставанне ў два мячы і з лікам 6:3 адолела каманду каледжа. Аднак прабіцца ў фінальны этап яна не змагла, бо ў рашаючай гульні саступіла футбалістам РАНС. З 7 набранымі ачкамі ў групе першынствавалі былыя выхаванцы акадэміі ПМЦ, якія паспяхова гуляюць у 2-й лізе.

У другой групе «Б» яўным лідарам аказалася зборная індывідуальных прадпрымальнікаў. Яна ўпэўнена перамагла ў трох матчах. У камандзе гуляюць вопытныя Уладзімір Камісарчук, Віталь Жылевіч, Дзяніс Маршын. Другую пуцёўку ў рашаючы раўнд заваявалі футбалісты Пастаўскага РАУС. Яны адолелі ФСК «Паставы», які гуляў вельмі аслабленым складам.

У мінулую нядзелю чарговы сезон завяршыўся розыгрышам кубка Пастаўскага раёна па міні-футболе

Фінальны этап спаборніцтваў прайшоў без нечаканасцей. За трафей пазмагаліся паміж сабой зборная прадпрымальнікаў і «Балтыка-97». У былых выхаванцаў акадэміі ПМЦ пры ліку 1:1 асноўны варатар А. Чашун атрымаў пашкоджанне. На апошнім рубяжы яго замяніў экс-ігрок юнацкай зборнай Беларусі, абаронца Аляксандр Ванда, а акрылены сапернік на куражы дабіўся буйной перамогі з лікам 5:1. У матчы за 3-е месца ратаўнікі абышлі міліцыянераў.

На цырымоніі закрыцця турніру начальнік Пас­таўскага фізкультурна-спартыўнага клуба Павел Вавінскі ўручыў пе­ра­можцы — зборнай ІП — пераходны кубак раёна, памятны дыплом і грашовыя прэміі. Дыпломы і грашовыя ўзнагароджанні ад аддзела спорту і турызму райвыканкама атрымалі таксама прызёры — каманды «Балтыка-97» і Пастаўскага РАУС.

Пастаўчане ў наступным годзе выступяць у 2-й лізе сярод наймацнейшых на Віцебшчыне, прымаць сапернікаў яны будуць на абноўленым стадыёне.

Уладзімір Шык



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.