Продукция ОАО «Поставский молочный завод» удостоена республиканской премии «Лидер потребительского рынка-2024»

Важное Общество

19 снежня ў Мінску ў дзясяты раз прайшла цырымонія ўручэння рэспубліканскай прэміі «Лідар спажывецкага рынку-2024». Пастаўскі малочны завод атрымаў узнагароды ў пяці намінацыях. А найвышэйшая з іх — Гран-пры ў намінацыі «Малочная прадукцыя».

Лаўрэатаў прэміі вызначае экспертны савет, у які ўваходзяць вядучыя прадстаўнікі бізнес-супольнасцей, органаў дзяржаўнай улады, мас-медыя і навукі. Пастаўскі малочны завод на працягу многіх гадоў утрымлівае лідзіруючыя пазіцыі ў малочнай прамысловасці Беларусі. Прадукцыя гандлёвай маркі «Паставы-гарадок» займае ганаровае месца на стале не толькі беларусаў — прадпрыемства мае больш за 500 контрагентаў, у тым ліку за межамі краіны.

У скарбонцы ўзнагарод калектыву — сотні дыпломаў. У каторы раз яму прысуджаецца прэмія «Лідар спажывецкага рынку». А знак у форме ромба чырвонага колеру, стылізаванага пад элементы нацыянальнага арнаменту, красуецца на ўпакоўках адзначанай прэміяй прадукцыі.

Продукция ОАО «Поставский молочный завод» удостоена республиканской премии «Лидер потребительского рынка-2024»

Залог поспеху прадпрыемства — натуральнасць і высокая якасць прадуктаў. Тут за гэтым сочаць на кожным з вытворчых этапаў. Шмат робяць па мадэрнізацыі вытворчасці, выкарыстоўваюць унікальныя тэхналогіі, арыгінальныя рэцэптуры. Усё гэта дазваляе пашыраць асартыментную лінейку. Інвестыцыі накіроўваюць на вытворчасць і развіццё гаспадарак, якія пастаўляюць сыравіну.

Прадпрыемства перапрацоўвае да 300 тон малака за суткі, выпускае больш за 50 відаў смачнай і карыснай прадукцыі. 80% сыроў і 50% тварагу экспартуецца ў Расію. Лаўрэатамі высокай прэміі сталі сыр Maasdam, Chedder Red, сырныя шарыкі Cheese balls, малако пастэрызаванае «Вкусное», смятана тлустасцю 25% у 300-грамовай упакоўцы, вяршкі пастэрызаваныя 32-працэнтнай тлустасці вагой 500 грамаў, тварог зярнёны абястлушчаны, запакаваны ў пластыкавыя кантэйнеры па 250 грамаў, тварог зярнёны з вяршкамі 5-працэнтнай тлустасці ў ёмістасці 250 грамаў і тварог 4-працэнтнай тлустасці (280 грамаў). Асаблівым попытам у пакупнікоў прадукцыя карыстаецца з-за выкарыстання натуральных інгрыдыентаў і адсутнасці штучных дабавак.

Продукция ОАО «Поставский молочный завод» удостоена республиканской премии «Лидер потребительского рынка-2024»

На ўрачыстай цырымоніі ў сталічным «Прэзідэнт-Атэлі» прысутнічалі намеснік дырэктара завода па перапрацоўчай прамысловасці Таццяна Цітова і начальнік аддзела збыту Алена Антановіч. Персанальна дырэктару Георгію Касцяню яны прывезлі дыплом «Лідар кіравання». Такім чынам адзначаны высокі прафесіяналізм кіраўніка, яго кампетэнтнасць і эфектыўнае кіраванне прадпрыемствам.

— Гран-пры і чатыры дыпломы — чарговае прызнанне паспяховай работы нашага калектыву, — гаварыла Алена Антановіч. — Хоць завод не першы раз у «Лідарах спажывецкага рынку», для нас гэта яшчэ больш прыемна і каштоўна. Узнагароды пацвярджаюць, што прадпрыемства не стаіць на месцы, а рухаецца ў правільным кірунку. Планы на перспектыву немалыя. Упэўненая, згуртаваным калектывам на чале з такім мэтанакіраваным, дальнабачным, аўтарытэтным і паспяховым дырэктарам яны ажыццявяцца і будуць новыя перамогі і ўзнагароды.

Анна Анішкевіч
Фота даслала Алена Антановіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.