Поставский Дом ремесел награжден дипломом I степени за «Лучшую коллекцию авторских произведений в традиционных техниках»

Важное Культура

Вам сніцца калі-не­будзь бацькоўская хата, дзе прайшло дзяцінства? Мне — часта. Выразна бачу ложкі, засланыя дыванамі, якія саткала мама. Пад імі прыгожыя падузорнікі, на падушках — гафтаваныя накідкі. Стол, накрыты льняным абрусам. На этажэрцы — вязаныя кручком сурвэткі. Пазней дываны ручной работы замянілі на фабрычныя, замест этажэрак з’явіліся папулярныя ў той час секцыі. У іх і паскладвалі сурвэткі, накідкі і іншае, бо ўсё гэта стала нямодным. А настальгія па мінулым не-не ды і апануе мяне.

Палюбавацца побытавымі рукатворнымі рэчамі вясковага і местачковага інтэр’ернага тэкстылю Віцебшчыны можна было на выставе ў абласным метадычным цэнтры народнай творчасці. Яна працавала з сярэдзіны лістапада да пачатку снежня і ладзілася ў межах рэалізацыі праекта «У роднай хатцы». Праект быў ініцыяваны ўпраўленнем культуры Віцебскага аблвыканкама, складаўся з некалькіх этапаў і доўжыўся два гады.

Поставский Дом ремесел награжден дипломом I степени за «Лучшую коллекцию авторских произведений в традиционных техниках»

У 2023-м адбыліся чатыры выставы-конкурсы, на якіх майстры дэманстравалі тэкстыльныя вырабы, выкананыя з рознага матэрыялу ў розных тэхніках: ручное ўзорнае ткацтва на кроснах, пляценне, вязанне, вышыўкі, шыццё з абрэзкаў тэкстылю, маляванкі і іншае. Сёлета праходзіла творчае спаборніцтва паміж калектывамі Дамоў рамёстваў. Кожны стварыў экспазіцыйную прастору мясцовай вясковай ці местачковай хаты з дэманстрацыяй найлепшых твораў інтэр’ернага тэкстылю адной з трох гісторыка-этнаграфічных зон, на якія ўмоўна падзяляецца тэрыторыя Віцебскай вобласці: Віцебскае Падзвінне, Віцебскае Падняпроўе, Паазер’е.

Поставский Дом ремесел награжден дипломом I степени за «Лучшую коллекцию авторских произведений в традиционных техниках»

Па выніках выставы Пастаўскі Дом рамёстваў узнагароджаны дыпломам I ступені ў намінацыі «Лепшая калекцыя аўтарскіх твораў у традыцыйных тэхніках» і падарункавым сертыфікатам на 100 рублёў ад ААТ «Веста».

Мэта праекта — адраджэнне тэхнік па вырабе інтэр’ернага тэкстылю, характэрнага для Віцебшчыны. Майстры з усіх раёнаў вывучылі мясцовыя рамёствы і авалодалі ўсімі тонкасцямі розных відаў рукадзелля.

Работнікі Пастаўскага Дома рамёстваў падрыхтавалі інтэр’ер местачковай хаткі пачатку XX стагоддзя. Сабраныя ў ёй вырабы адлюстроўваюць культуру і самабытнасць жыхароў Пастаўшчыны, здзіўляюць сваёй прыгажосцю і неардынарнасцю.

Поставский Дом ремесел награжден дипломом I степени за «Лучшую коллекцию авторских произведений в традиционных техниках»

— Пастаўшчына заўсёды славілася сваім тэкстылем, — расказвала дырэктар Дома рамёстваў «Стары млын» Таццяна Петух. — Кожны гаспадар адводзіў невялікі ўчастак зямлі пад вырошчванне льну. Сарваўшы лён, яго мялі, потым пралі, ніткі фарбавалі і з іх ткалі рэчы. Кросны былі практычна ў кожнай хаце. Побач з ткацтвам бытавалі вышыўка, у тым ліку белым па белым і рознакаляровая вышыўка гладдзю, крыжыкам, гафтаванне, мярэжка. Самай яскравай адметнасцю рэгіёна з’яўляецца вышыўка па сетцы. Сетку плялі альбо вязалі і вышывалі па ёй ваўнянымі, пафарбаванымі ў яркі колер ніткамі. Многія жанчыны вывязвалі пруткамі і шыдэлкам мудрагелістыя ўзоры. Разам з тканым і вышываным тэкстылем шырока была распаўсюджана маляванка. Яркі, прыгожы роспіс тканіны сімвалізаваў райскі сад, надаваў хаце прыгажосць, утульнасць. Моднымі былі набіваныя хусткі.

Поставский Дом ремесел награжден дипломом I степени за «Лучшую коллекцию авторских произведений в традиционных техниках»

На выставе ў Віцебску народны майстар Беларусі Вольга Гукава правяла для наведвальнікаў майстар-клас па маляванцы. А ўдзельнікі заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь фальклорнага ансамбля «Паазер’е» Анатоль Собаль, Ванда Мацкевіч і Іна Януковіч запрасілі ўсіх на традыцыйныя для Пастаўшчыны восеньскія вячоркі, якія называліся закладнымі вечарынамі. Таццяна Петух частавала гасцей пернікамі ў форме сэрца, якія звычайна пякуць на Лынтупшчыне к фэсту ў гонар Святой Ганны.

Анна Анішкевіч
Фота даслала Таццяна Петух



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.