Пасля абласнога фестывалю-кірмашу «Дажынкі-2024» у Полацку мінуў час. Хлебаробы з цеплынёй успамінаюць моманты мерапрыемства. А народны майстар Рэспублікі Беларусь Вольга Гукава з Пастаўскага Дома рамёстваў на днях атрымала Гран-пры за дзве свае работы, якія рыхтавала да свята.

Таленавітая майстрыха займаецца такім відам творчасці, як маляванка. На гэты раз яе вырабы былі прысвечаныя жніву. Работы Вольгі ад іншых адрознівае асабісты стыль і ўласная манера выканання. У якасці заахвочвання нашай зямлячцы ўручаны сертыфікат на 100 рублёў ад адной з вядучых кампаній рознічнага гандлю харчовымі і нехарчовымі таварамі — ААТ «Веста». Ганарымся і віншуем!