Как поставчане готовятся к Рождеству и Новому году? Мини-опрос

Общество

Дзевяць дзён засталося да каталіцкіх Каляд, крыху больш за два тыдні — да Новага, 2025-га, года. Чароўнымі агеньчыкамі гірлянд свецяцца вокны і балконы шматпавярховак, апранаюцца ў яркае ўбранне аб’екты сацыяльнай і вытворчай сфер, абмяркоўваюць дэталі святкавання ў сем’ях. Карэспандэнт «ПК» Анна Анішкевіч пацікавілася, як пастаўчане рыхтуюцца да самых светлых і радасных свят.

Как поставчане готовятся к Рождеству и Новому году? Мини-опрос

Мікалай Танана:

Как поставчане готовятся к Рождеству и Новому году? Мини-опросНайперш перадсвяточны ажыятаж пачынаецца ў магазінах. Тут вялікі выбар штучных ёлак і цацак для іх, гірлянд. Многія кажуць, што чаканне свят нават лепш, чым самі святы. У мяне іншы пункт погляду. Успамінаю сваё дзяцінства і маладосць. Перадкалядны перыяд быў ціхім. Бліжэй да Божага Нараджэння мы са старэйшымі сёстрамі выраблялі з паперы ланцужкі на ёлку, выразалі сняжынкі на вокны. Рух пачынаўся 23-24 снежня: мама пякла клёцкі, варыла кісель, тата прыносіў ёлку, мы, дзеці, яе ўпрыгожвалі. А цяпер ілюмінацыя ўключаецца ледзь не за месяц да свята. Пакуль яно прыйдзе, гэта прыгажосць ужо надакучыць.

Галіна Міхайлава:

Как поставчане готовятся к Рождеству и Новому году? Мини-опросУ наш час да свята можна падрыхтавацца за пару дзён: няма дэфіцыту прадуктаў, у адным магазіне можна купіць усё неабходнае. Памятаю, як у 90-я шукалі, дзе раздабыць мяса, выстойвалі ў чарзе па мандарыны, праз знаёмых з гандлю даставалі шампанскае. А ў каго даходы былі больш сціплымі, тыя абыходзіліся і без гэтых навагодніх «атрыбутаў».

Ангеліна Лешчык:

Как поставчане готовятся к Рождеству и Новому году? Мини-опросДля нашай сям’і галоўнае свята — Божае Нараджэнне. Падрыхтоўка да яго пачынаецца з першай нядзелі Адвэнту. Але не ў плане закупак — перавагу аддаём падрыхтоўцы духоўнай. У касцёле ў вызначаныя дні адбываюцца раратнія Імшы. Іх вельмі любяць сын і дачка. Яны зага­дзя рыхтуюць ліхтарыкі, праяўляючы сваю фантазію ў афармленні. Усе разам едзем на службу. Удзельнічаем у рэкалекцыях: слухаем Божае слова, ідзём да споведзі. Вядома, мы з мужам загадзя прыглядваем дзецям падарункі. 24 снежня разам накрываем вігілійны стол, чакаем на вячэру маіх і мужавых бацькоў. Час, праведзены разам з найдаражэйшымі людзьмі, — благаславёны час!

Пётр Шурпік:

Как поставчане готовятся к Рождеству и Новому году? Мини-опросВедаю, што пераднавагодні настрой многіх азмрочыў «скачок» долара. Адны кінуліся набываць бытавыя прыборы, іншыя — мэблю. У мяне ж прынцып такі: калі «штарміць», лепш апус­ціць ветразі і перачакаць, пакуль у фінансавым моры спыніцца хваляванне. Ці першы раз такое здараецца?! Не сумняваюся: усё стабілізуецца! Новы год сустракаю з упэўненасцю ў тым, што беларусы і надалей будуць жыць пад мірным небам. А гэта — галоўнае!

Браніслаў Дунец:

Как поставчане готовятся к Рождеству и Новому году? Мини-опросЭпіцэнтр святочных гулянняў — цэнтральная плошча горада. Ужо ўстаноўлена навагодняя прыгажуня. Работнікі культуры запрашаюць сюды на забавы ў навагоднюю ноч. Вуліцы зіхацяць ілюмінацыяй. Паўсюль адчуваецца набліжэнне свят. Але сустракаю і людзей з сумнымі тварамі. Разумею, у чалавека могуць быць розныя праблемы. Многія наракаюць на жыццё, маўляў, цяжка, мала грошай. А потым глядзіш — чалавек садзіцца ў дарагі аўтамабіль… Хочацца пажадаць, каб Новы год прынёс людзям спакой у сэрцы, дапамог пераацаніць каштоўнасці. Асабіста я радуюся таму, што і ў 70 гадоў маю нядрэннае здароўе, побач дзеці і ўнукі.

Юлія Гутар:

Как поставчане готовятся к Рождеству и Новому году? Мини-опросМы з сябрамі пра сустрэчу Новага года задумаліся яшчэ ў сярэдзіне лістапада. Вырашылі, што пакінем свае кватэры і паедзем у якую-не­будзь аграсядзібу, выбралі яе ў Браслаўскім раёне. Заязджаем туды 31 снежня, а вяртаемся дадому 2 студзеня. Там будзе накрыты святочны стол. Завітаюць да нас і Дзед Мароз са Снягуркай, іншыя казачныя героі. Цікава і весела будзе і дарослым, і дзецям. Калі б яшчэ надвор’е парадавала невялікім марозікам і сняжком, было б увогуле цудоўна!



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.