Юные поставчане побывали на президентской и губернаторской елках в Минске и Витебске

Общество

Канец снежня — пачатак студзеня для дзяцей, асабліва малодшага ўзросту, — самы любімы час года, які можна параўнаць хіба што з летнімі канікуламі. Нават нягледзячы на адсутнасць марозу і снегу за акном, з каталіцкіх Каляд маленькія беларусы на два тыдні пагружаюцца ў казку са Снягуркай і Дзедам Марозам, які ўмее выконваць жаданні і прыносіць чаканыя падарункі.

У гэты час ва ўсіх установах адукацыі, дзіцячых дамах, інтэрнатах, дамах і палацах культуры праходзяць навагоднія прадстаўленні. Яны ладзяцца ў рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» і ахопліваюць абсалютна ўсіх юных жыхароў нашай краіны. А некаторым хлопчыкам і дзяўчынкам шанцуе пабываць на так званых прэзідэнцкай і губернатарскай ёлках. Запрашэнні на іх атрымліваюць выдатнікі вучобы, пераможцы алімпіяд, розных конкурсаў і спартыўных спаборніцтваў, дзеці са шматдзетных, апякунскіх, прыёмных сем’яў і сем’яў ваеннаслужачых, якія загінулі пры выкананні службовых абавязкаў. У лік запрошаных штогод трапляюць і пастаўчане.

Юные поставчане побывали на президентской и губернаторской елках в Минске и Витебске

Сёлета на галоўную ёлку краіны ў Палац Рэспублікі ў Мінску адправіліся 8-класнікі СШ №1 і СШ №4 імя В. Ф. Франтова Яна Савасцюк і Альберт Макоўскі, 7-класніца СШ №2 імя Н. М. Асяненкі Маргарыта Шляга і навучэнка 6 класа Пастаўскай гімназіі Яна Галімская. 28 снежня яны разам з дзецьмі з іншых куткоў Беларусі (усяго іх сабралася амаль 2,5 тысячы) пагля­дзелі казачнае прадстаўленне «Формула Новага года», прынялі ўдзел у цікавых інтэрактывах і атрымалі салодкія падарункі. Па традыцыі ўдзельнікаў свята павіншаваў з надыходзячым Новым годам Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

У той жа дзень 30 школьнікаў з Пастаўскага раёна пабывалі на абласным дабрачынным свяце ў Віцебску з удзелам старшыні аблвыканкама Аляксандра Субоціна. Як і дзеці, якім пашанцавала трапіць на прэзідэнцкую ёлку, дамоў яны вярнуліся не толькі з падарункамі, але і з незабыўнымі ўражаннямі ад маляўнічага навагодняга прадстаўлення і самога свята.

Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.