Что собой представляет гастрономический туризм и чем привлекает Поставщина любителей национальной кухни

Важное Общество

Снежань аб’яўлены ў Беларусі месяцам гастранамічнага турызму. Што сабой уяўляе такі турызм і чым вабіць наш край аматараў нацыянальнай кухні? Пра гэта карэспандэнту «ПК» расказаў дырэктар Пастаўскага раённага турыстычнага інфармацыйнага цэнтра Дзмітрый Андрэеў.

Самы «смачны» від турызму

Зімовыя месяцы — асаблівы час для гастранамічных адкрыццяў: утульныя рэстараны і кафэ прапануюць спецыяльныя святочныя меню, у якіх гарманічна спалучаюцца традыцыі і сучаснасць. Многія высока цэняць шэдэўры кулінарнага мастацтва і могуць пакаштаваць іх у адпаведных месцах, не пакідаючы свайго горада. Аднак для глыбокага разумення і ацэнкі вытанчаных страў, напояў і дэсертаў сучасная турыстычная індустрыя натхняе на гастранамічныя туры, якія дапамогуць не толькі атрымаць асалоду ад ежы, але і даведацца пра сакрэты яе прыгатавання, а таксама гісторыю і асаблівасці іншых рэгіёнаў.

Что собой представляет гастрономический туризм и чем привлекает Поставщина любителей национальной кухни

Что собой представляет гастрономический туризм и чем привлекает Поставщина любителей национальной кухни

Что собой представляет гастрономический туризм и чем привлекает Поставщина любителей национальной кухни

— Гастранамічны турызм прызначаны для таго, каб турысты маглі даследаваць краіну і яе культуру праз кулінарныя традыцыі, — тлумачыў Дзмітрый Андрэеў. — Такія гастранамічныя вандроўкі карыстаюцца вялікай папулярнасцю сярод турыстаў па ўсім свеце, паколькі даюць значна больш, чым проста візіты ў рэстараны і кафэ. Гэта цэлы комплекс мерапрыемстваў, засяроджаных на вывучэнні ўнікальных рэцэптаў і пэўных інгрэдыентаў, якія немагчыма знайсці ў іншых кутках свету. Ежа можа расказаць пра народ гэтак жа шмат, як і творы мастацтва ці архітэктуры. Але калі знакамітыя творы — гэта аўтарства аднаго чалавека, то кухня — творчасць цэлага народа.

Без «Традыцыі» — ніяк!

Дзмітрый Андрэеў адзначае, што Пастаўшчына асабліва славіцца сваімі ўнікальнымі кулінарнымі традыцыямі, якія бяруць пачатак з далёкага мінулага. У нас можна пакаштаваць такія стравы, як дранікі з мясам, дранікі на хлебе, бутэрброды з салам, клёцкі «з душамі», пернікі, пірагі з капустай, кексы і іншыя кулінарныя і кандытарскія вырабы, прыгатаваныя па старадаўніх рэцэптах, старанна сабраных на тэрыторыі нашага рэгіёну.

Что собой представляет гастрономический туризм и чем привлекает Поставщина любителей национальной кухни

— Сапраўдны кландайк такіх рэцэптаў належыць народнаму клубу нацыянальнай кухні, гульні і абраду «Традыцыя», які функцыянуе ўжо амаль 25 гадоў, — працягваў суразмоўца. — Дзейнічае клуб на базе Курапольскага сельскага Дома культуры і з’яўляецца адным з найстарэйшых аматарскіх аб’яднанняў у вобласці. Гастранамічныя праграмы — яго даўні канёк. Стравы па рэцэптах продкаў, старанна прыгатаваныя ўдзельнікамі клуба, каштавалі турысты з Масквы, Санкт-Пецярбурга, Мінска, Гомеля, Віцебска, Бабруйска, а таксама шэрага літоўскіх, латвійскіх, польскіх, эстонскіх і іншых гарадоў. Пра тое, што турысты атрымалі сапраўдную гастранамічную асалоду, сведчаць шматлікія падзячныя запісы ў спецыяльнай кнізе водзываў, якая беражліва захоўваецца ў клубе.

За шматгадовы стаж работы «Традыцыя» можа пахваліцца такімі напрацаванымі праектамі, як «Запрашаем да нас на Пастаўшчыну!», «Смакі Пастаўшчыны», «На госці да пастаўскага млынара» (прысвечаны гісторыі хлебапячэння), «Ажаніцца па-беларуску», «Гатуем з Традыцыяй». Гэта сапраўдная скарбніца народных традыцый і абрадаў Пастаўшчыны, у якой знаходзяцца не толькі рэцэпты беларускіх нацыянальных страў і відэа майстар-класаў па іх прыгатаванні, але і старажытныя гульні для дзяцей і дарослых, абрады для маладажонаў, інфармацыя пра розныя цыклы жыцця нашых продкаў і шмат іншага.


Гастранамічны турызм прызначаны для таго, каб турысты маглі даследаваць краіну і яе культуру праз кулінарныя традыцыі. Гэта цэлы комплекс мерапрыемстваў, засяроджаных на вывучэнні ўнікальных рэцэптаў і пэўных інгрэдыентаў, якія немагчыма знайсці ў іншых кутках свету.

Дзмітрый Андрэеў


На любы густ

Па меркаванні дырэктара турінфацэнтра, найбольшай папулярнасцю ў турыстаў карыстаюцца наш рэстаран «Світанак», утульныя кафэ «Паазер’е» і «Церамок», рэстаран-бар «Лагуна», дзе перад кожным госцем адкрываецца шырокі асартымент як традыцыйных нацыянальных, так і вытанчаных еўрапейскіх страў. Тут можна пакаштаваць такія нацыянальныя стравы, як мачанка з дранікамі, смажаніна «Бярэсце», катлета «Папараць-кветка», боршч з часночнымі пампушкамі, суп-пюрэ з гарбуза, «Курачка ў ажуры» і шмат іншага. «Церамок» да таго ж можа пабалаваць і малых спецыяльным дзіцячым меню.

Что собой представляет гастрономический туризм и чем привлекает Поставщина любителей национальной кухни

Что собой представляет гастрономический туризм и чем привлекает Поставщина любителей национальной кухни

— Любяць гэтыя гастранамічныя ўстановы і мясцовыя жыхары, — адзначае Дзмітрый Андрэеў. — Падчас абедзеннага перапынку ў іх заўсёды нямала ахвотных смачна паесці. Гэтыя ўстановы — яшчэ і сэрцы розных свят, дзе людзі адзначаюць важныя падзеі: юбілеі, вяселлі, хрэсь­біны і г.д. Аматары сучасных фаст-фудаў на Пастаўшчыне таксама не абдзеленыя ўвагай: толькі ў межах плошчы горада можна налічыць каля дзясятка такіх устаноў.

Что собой представляет гастрономический туризм и чем привлекает Поставщина любителей национальной кухни

Что собой представляет гастрономический туризм и чем привлекает Поставщина любителей национальной кухни

Что собой представляет гастрономический туризм и чем привлекает Поставщина любителей национальной кухни

Не хопіць беларускай кухні, то, калі ласка, – армянская і літоўская!

Гаспадары аграсядзіб «Должа Стайл» (в. Доўжа) і «Дом у озера Болдук» (в. Вайшкуны) прапануюць турыстам і замежнае меню. Дзмітрый Андрэеў падкрэслівае, што кухня кожнай з краін унікальная і прыўносіць у абстаноўку асаблівы каларыт. Гаспадары аграсядзіб ставяць перад сабой мэту не толькі накарміць, але і пазнаёміць кожнага госця з культурай і традыцыямі іншых народаў. Такі падыход пакідае глыбокі след у сэрцах падарожнікаў і ператварае звычайны ўік-энд у гастранамічную прыгоду з новымі адкрыццямі і яркімі ўражаннямі.

Что собой представляет гастрономический туризм и чем привлекает Поставщина любителей национальной кухни

 

— Турыстам даспадобы наш гастранамічны прыём. Быў час, калі яны прыязджалі да нас кожныя выхадныя. Нягледзячы на тое, што цяпер іх непараўнальна менш, мы па-ранейшаму гатовыя гасцінна сустракаць не толькі сваіх, але і замежных гасцей. Што і робім перыядычна, — падвёў рысу Дзмітрый Андрэеў.

Крысціна Рубель



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.