Белорусская вытинанка включена в список нематериального культурного наследия ЮНЕСКО

Важное Культура

Хто з нас у дзяцінстве, рыхтуючыся да Каляд ці Новага года, не выразаў з паперы сняжынкі, каб потым прымацаваць іх на акно, люстру, ёлку? Гэта і ёсць самая простая выцінанка. 4 снежня бягучага года міжурадавы камітэт ЮНЕСКА на чарговай сесіі ў Парагваі прыняў рашэнне аб уключэнні беларускай выцінанкі ў Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны.

Белорусская вытинанка включена в список нематериального культурного наследия ЮНЕСКО

Падкупіла ўнікальнасць

— Папяровыя карункі, або выцінанка, — унікальнае традыцыйнае мастацтва выразання з паперы, — расказвала дырэктар Пастаўскага Дома рамёстваў «Стары млын» народны майстар Беларусі Таццяна Петух, якая займаецца ёй амаль 30 гадоў. — Над тым, каб гэта рамяство было ўключана ў Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны, працавалі эксперты і спецыялісты па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны, члены Нацыянальнай камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА, выкладчыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, работнікі Міністэрства замежных спраў. У заяўцы акцэнт быў зроблены на ўнікальнасці беларускай выцінанкі, яе глыбокай сувязі з нацыянальнымі традыцыямі і культурай, а таксама на неабходнасці захавання гэтага віду мастацтва для будучых пакаленняў.

Белорусская вытинанка включена в список нематериального культурного наследия ЮНЕСКО

Майстэрства — у спадчыну

Выцінанкай займалася прабабуля Таццяны Петух. Нягледзячы на мноства спраў і абавязкаў, яна знаходзіла час і на творчасць. Яе работы выкарыстоўваліся як насценнае ўпрыгажэнне, фіранкі на вокны, сурвэткі, рагавічкі на паліцы, цацкі для дзіцяці, аздабленне для труны. Элементы папяровага дэкору прысутнічалі і на абразах. Да кожнага свята яна рабіла новае ўпрыгажэнне, а старое спальвала ў печы. Так заканчваўся жыццёвы цыкл выцінанкі, таму шмат артэфактаў знікла. У спадчыну ад прабабулі Таццяне дасталіся спецыяльныя нажніцы, якія захавала і перадала ёй цётка Тамара Касцень. Сама народны майстар гэты від мастацтва адкрыла для сябе ў 1995 годзе. Тады яна зразумела, наколькі беларуская выцінанка ўнікальная, і вырашыла, што будзе ёй займацца. Неўзабаве падрыхтавала шэраг кампазіцый на рэспубліканскае свята-конкурс выцінанкі і атрымала дыплом пераможцы.

Белорусская вытинанка включена в список нематериального культурного наследия ЮНЕСКО

Развівае і эксперыментуе

Колькі папяровых дзівосаў зроблена рукамі Таццяны Петух, падлічыць немагчыма. Яна з’яўляецца членам Беларускага саюза майстроў народнай творчасці і актыўна ўдзельнічае ў фестывалях, якія там рэгулярна ладзяцца. Работы майстра вызначае характэрны аўтарскі почырк. У аснове адных ляжаць традыцыйныя вобразы з ткацтва, вышыўкі, народнага мастацтва. Іншыя звязаныя з унутраным светам майстра, яе філасофскімі разважаннямі, якія грунтуюцца на міфалогіі, сімволіцы, што бяруць пачатак з беларускіх каранёў. Таццяна захоўвае традыцыйныя рысы выцінанкі і ў той жа час актыўна яе развівае, эксперыментуе з новымі тэхнікамі і матэрыяламі, стварае сучасныя інтэрпрэтацыі класічных узораў. Яны прывабліваюць народным каларытам, вылучаюцца высокай графічнай культурай, майстэрскай стылізацыяй, дызайнерскім падыходам. Асабіста мне падабаюцца яе выцінанкі каляднай тэматыкі.

Белорусская вытинанка включена в список нематериального культурного наследия ЮНЕСКО

З мэтай папулярызацыі выцінанкі Таццяна Петух вядзе ў Доме рамёстваў гурток «Папяровы млын», праводзіць майстар-класы для дзіцячых груп турыстаў, наведвальнікаў аддзялення рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў ТЦСАН і іншых ахвотных. Сувеніры, зробленыя ў тэхніцы выцінанкі, уручаюць гасцям Міжнароднага фестывалю «Звіняць цымбалы і гармонік».

З 2021 года ў Віцебскай вобласці рэалізуецца пілотны праект «Васільковы край». Яго мэта — эфектыўнае выкарыстанне ўнікальных рэсурсаў для павышэння турыстычнай прывабнасці Віцебскага рэгіёну. Шмат работ Таццяны Петух выканана ў рамках гэтага праекта.

Белорусская вытинанка включена в список нематериального культурного наследия ЮНЕСКО



Уключэнне беларускай выцінанкі ў Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА стала прызнаннем на сусветным узроўні беларускага нацыянальнага культурнага багацця і яшчэ адным крокам да папулярызацыі нашых народных традыцый у глабальным кантэксце. Спадзяюся, што ў майстроў гэтага віду творчасці адкрыюцца новыя магчымасці для міжнароднага культурнага супрацоўніцтва, правядзення выстаў і фестываляў, а таксама для развіцця турыстычнай прывабнасці Беларусі.

Таццяна Петух



Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.