3 работы поставчан удостоены дипломов II степени областного конкурса работ исследовательского характера «Эврика»

Образование

На гэтым тыдні ў Віцебску падвялі вынікі абласнога конкурсу работ даследчага характару (канферэнцыі) навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі «Эўрыка», які праводзіцца штогод. Сёлета з нашага раёна на яго былі адпраўлены 15 навуковых прац школьнікаў першай, другой і чацвёртай гарадскіх школ, Пастаўскай гімназіі, Варапаеўскай і Дунілавіцкай СШ, напісаных па рускай літаратуры, біялогіі, хіміі, геаграфіі, матэматыцы, фізіцы, гісторыі і англійскай мове. Яны былі разгле­джаны журы, і 6 з іх выйшлі ў заключны этап конкурсу. Па традыцыі апошніх гадоў ён праходзіў у анлайн-рэжыме. Навучэнцы па відэасувязі расказвалі пра свае навуковыя даследаванні, адказвалі на пытанні членаў журы.

3 работы поставчан удостоены дипломов II степени областного конкурса работ исследовательского характера «Эврика»

Па выніках абароны 3 работы пастаўчан удастоены дыпломаў ІІ ступені. Іх уладальнікамі сталі 11-класнікі СШ №4 імя В. Ф. Франтова Мілана Храпавіцкая, СШ №1 Вікторыя Зелянкевіч і Варапаеўскай СШ Станіслаў Гарны. Мілана пад кіраўніцтвам настаўніцы хіміі Таццяны Данілевіч даследавала працэс стварэння ўпаковачнай паперы шляхам асаджэння папярэдне дыспергіраваных валокнаў расліннага матэрыялу. Вікторыя з дапамогай настаўніцы геаграфіі Ірыны Козіч правяла аналіз прыродна-рэсурснага патэнцыялу азёрных геасістэм Пастаўскага раёна і прапанавала стратэгію турысцка-рэкрэацыйнага выкарыстання. А Станіслаў, чыім навуковым кіраўніком з’яўляецца яго бацька Аляксандр Гарны, зрабіў картаграфічную інтэрпрэтацыю комплекснага географа-краязнаўчага даследавання насельніцтва Пастаўскага раёна.

Работы пераможцаў бу­дуць адпраўленыя на аналагічны рэспубліканскі конкурс, у якім іх аўтары таксама пазмагаюцца за ўзнагароды.

Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.